ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 жнiўня 2003 г. № 1101
АБ КАМАНДЗIРАВАННI В.М.ПАДАЛЯКI Ў г.ГАВАНУ (РЭСПУБЛIКА КУБА)
I Г.I.КУЗНЯЦОВА Ў г.ВАРШАВУ (РЭСПУБЛIКА ПОЛЬШЧА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць:
з 1 па 3 верасня 2003 г. у г.Гавану (Рэспублiка Куба) першага
намеснiка Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя
Падаляку Васiлiя Мiронавiча для ўдзелу ў мiнiстэрскiм сегменце
Канферэнцыi бакоў Канвенцыi ААН па барацьбе з апустыньваннем, а
таксама для правядзення дзелавых сустрэч i перагавораў з
удзельнiкамi гэтай Канферэнцыi па пытаннях узаемавыгаднага
супрацоўнiцтва ў галiне аховы навакольнага асяроддзя;
з 11 па 12 верасня 2003 г. у г.Варшаву (Рэспублiка Польшча)
Старшыню Камiтэта па зямельных рэсурсах, геадэзii i картаграфii пры
Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Кузняцова Георгiя Iванавiча для
падпiсання Пагаднення памiж Камiтэтам па зямельных рэсурсах,
геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i
Галоўным упраўленнем геадэзii i картаграфii Рэспублiкi Польшча аб
супрацоўнiцтве ў галiне геадэзii i картаграфii.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню Г.I.Кузняцова
ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 "Аб удасканаленнi арганiзацыi
i фiнансавання службовых камандзiровак за мяжу" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).
Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў, звязаных з
камандзiраваннем В.М.Падалякi, ажыццяўляецца за кошт сродкаў
прымаючага боку.
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
<<< Главная
страница | < Назад
|