ПАСТАНОВА ПРЭЗIДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛIКI НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 кастрычнiка 2003 г. № 545-ПСР2
АБ УЗНАГАРОДЖАННI В.I.БАШУРЫ, П.В.ВАНДЗIЛОЎСКАГА,
Т.Р.ВОРАНАВАЙ, Г.Г.КАЛIНIНАЙ, У.А.КУРЛОВIЧА, В.Ф.НАЛIВАЙКI,
Г.М.РАМАНЧУК I У.I.ШЧЭРБIНА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАГА
СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
За заслугi ў развiццi нацыянальнай культуры i значны ўклад у
рэалiзацыю сацыяльнай палiтыкi Рэспублiкi Беларусь узнагародзiць
Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь:
Башуру Валерыя Iванавiча - дырэктара ўстановы адукацыi "Мiнскае
дзяржаўнае музычнае вучылiшча iмя М.I.Глiнкi";
Вандзiлоўскага Пятра Вiктаравiча - галоўнага дырыжора
Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублiкi Беларусь установы
"Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
фiлармонiя";
Воранаву Таццяну Рыгораўну - загадчыка навукова-экспазiцыйнага
аддзела дзяржаўнай установы "Нацыянальны музей гiсторыi i культуры
Беларусi";
Калiнiну Галiну Георгiеўну - артыстку-вакалiстку вышэйшай
катэгорыi ўстановы культуры "Вiцебская абласная фiлармонiя";
Курловiча Уладзiмiра Анатольевiча - генеральнага дырэктара
унiтарнага прадпрыемства "Кiнавiдэапракат" Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта;
Налiвайку Васiля Фёдаравiча - начальнiка аддзела культуры
Асiповiцкага раённага выканаўчага камiтэта Магiлёўскай вобласцi;
Раманчук Галiну Мiкалаеўну - загадчыка аддзела культуры
Зэльвенскага раённага выканаўчага камiтэта Гродзенскай вобласцi;
Шчэрбiна Уладзiмiра Iванавiча - выкладчыка Дзяржынскай дзiцячай
школы мастацтваў Мiнскай вобласцi.
Старшыня Савета Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь А.Вайтовiч
<<< Главная
страница | < Назад
|