ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 лiстапада 2003 г. № 1531
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ СIРЫЙСКАЙ АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ МIЖНАРОДНЫХ
АЎТАМАБIЛЬНЫХ ПЕРАВОЗКАХ ПАСАЖЫРАЎ I ГРУЗАЎ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных
перавозках пасажыраў i грузаў (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра транспарту i камунiкацый Баравога Мiхаiла
Iванавiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь названага
Пагаднення.
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi