ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       23 снежня 2003 г. № 75

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ МIНIСТЭРСТВА
АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 26 СНЕЖНЯ 2001 г. № 64

     У  адпаведнасцi з артыкулам 10 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29
кастрычнiка  1991  года  "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi
Беларусь  ад 19 сакавiка 2002 года) Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
26  снежня  2001 г. № 64 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ў сярэднiя
спецыяльныя  навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь i Палажэння аб
прыёмнай    камiсii    сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай   установы
Рэспублiкi  Беларусь"  у  рэдакцыi  пастановы  Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  ад  25 лютага 2003 г. № 9 (Национальный реестр
правовых  актов Республики Беларусь, 2002 г., № 14, 8/7673; 2003 г.,
№ 31, 8/9219) наступныя змяненнi i дапаўненнi:
     1. У   Правiлах  прыёму  ў  сярэднiя  спецыяльныя   навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных дадзенай пастановай:
     1.1. першы сказ пункта 4 замянiць наступнымi сказамi:
     "4. Для   прыёму  на  дзённую  форму  навучання  ва   ўстановах
вызначаюцца наступныя тэрмiны:
     ва  ўстановах  музычнага  i  мастацкага  профiлю   Мiнiстэрства
культуры  Рэспублiкi  Беларусь,  установе  Дзяржаўнага  камiтэта  па
авiяцыi  Рэспублiкi Беларусь прыём заяў - з 15 чэрвеня па 14 лiпеня;
правядзенне ўступных экзаменаў - з 15 лiпеня па 25 лiпеня; залiчэнне
- па 30 лiпеня;
     ва ўсiх астатнiх дзяржаўных установах прыём заяў - з 15 чэрвеня
па  1  жнiўня;  правядзенне  ўступных  экзаменаў  - з 2 жнiўня па 12
жнiўня; залiчэнне - па 17 жнiўня;
     у  прыватных  установах прыём заяў - з 15 чэрвеня па 14 жнiўня;
правядзенне ўступных экзаменаў - з 10 жнiўня па 20 жнiўня; залiчэнне
- па 25 жнiўня.
     Для  абiтурыентаў, якiя паступаюць ва ўстановы, падпарадкаваныя
Мiнiстэрству   спорту  i  турызму  Рэспублiкi  Беларусь,  у   якасцi
ўступнага  экзамену  па спецыяльнасцi могуць быць залiчаны iх вынiкi
на  спартыўных  мерапрыемствах,  якiя  ўключаны  ў  каляндарны  план
Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь.
     На  завочную  i вячэрнюю формы навучання (на ўсе спецыяльнасцi,
акрамя спецыяльнасцей, звязаных з сезоннымi работамi) прыём заяў - з
1  мая па 20 жнiўня, правядзенне экзаменаў i залiчэнне - з 1 чэрвеня
па 1 верасня; на спецыяльнасцi, звязаныя з сезоннымi работамi, прыём
заяў  -  з  1  кастрычнiка  па 30 лiстапада, правядзенне экзаменаў i
залiчэнне - з 1 лiстапада па 25 снежня.
     Уступныя  экзамены  на  завочную  i  вячэрнюю  формы  навучання
праводзяцца    ў  некалькi  перыядаў,  якiя  вызначаюцца   прыёмнымi
камiсiямi з улiкам пажаданняў арганiзацый адпаведнай галiны.";
     1.2. першую  частку  пункта  5  дапоўнiць  абзацамi  наступнага
зместу:
     "даведка   сельскага  выканаўчага  камiтэта,  якая   пацвярджае
пастаяннае пражыванне ў сельскiм населеным пункце;
     даведка службы занятасцi насельнiцтва (для тых, хто знаходзiцца
на яе ўлiку).";
     1.3. пункт 6 выключыць;
     1.4. пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "11. Уступныя  экзамены  праводзяцца па двух прадметах: адзiн з
якiх  абавязковы  -  па  беларускай  мове  цi рускай мове (па выбары
абiтурыента,    за  выключэннем  фiлалагiчных  спецыяльнасцей,   пры
паступленнi  на  якiя  неабходна  здаваць  экзамен  у адпаведнасцi з
абранай спецыяльнасцю).
     Для  абiтурыентаў  дзённай  формы навучання, якiя паступаюць на
аснове  агульнай  сярэдняй  адукацыi,  экзамен па беларускай мове цi
рускай  мове  праводзiцца  ў  форме  абавязковага   цэнтралiзаванага
тэсцiравання,  а для абiтурыентаў, якiя паступаюць на аснове базавай
адукацыi,  -  у  форме  дыктанта  па цэнтралiзаваных заданнях у днi,
вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Для  абiтурыентаў  завочнай i вячэрняй формаў навучання экзамен
па беларускай мове цi рускай мове праводзiцца ў форме дыктанта.
     Тэрмiны  i  ўмовы  правядзення  цэнтралiзаванага   тэсцiравання
вызначае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Другi  экзамен  абiтурыенты  здаюць  у  адпаведнасцi з профiлем
(напрамкам) спецыяльнасцi па адным з наступных прадметаў:

матэматыка        - тэхнiка i тэхналогii (за выключэннем
                    спецыяльнасцей хiмiчнай i харчовай
                    прамысловасцi, мадэлiраванне i канструяванне
                    адзення, аналiтычны кантроль хiмiчных
                    злучэнняў, ахова навакольнага асяроддзя i
                    рацыянальнае выкарыстанне прыродных
                    рэсурсаў), эканомiка i кiраванне,
                    сельскагаспадарчы мэнеджмент, будаўнiцтва,
                    аграiнжынерыя, геадэзiя, тапаграфiя,
                    пачатковая адукацыя, прафесiянальнае
                    навучанне, тэхналогiя, мелiярацыя i водная
                    гаспадарка, лясная гаспадарка, папярэджванне
                    i лiквiдаванне надзвычайных сiтуацый;

хiмiя             - хiмiчная i харчовая прамысловасць, аналiтычны
                    кантроль хiмiчных злучэнняў, ахова
                    навакольнага асяроддзя i рацыянальнае
                    выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вытворчасць
                    прадукцыi i арганiзацыя грамадскага
                    харчавання, заатэхнiя, ветэрынарная медыцына,
                    пчалярства, аграномiя, плодаагароднiцтва;
                    вытворчасць, захоўванне i перапрацоўка
                    прадукцыi раслiнаводства; аграхiмiя,
                    насенняводства i ахова раслiн;

бiялогiя          - дашкольная адукацыя, спецыяльнасцi аховы
                    здароўя;

беларуская        - выкладанне фiлалагiчных дысцыплiн,
лiтаратура цi       бiблiятэказнаўства i бiблiяграфiя;
руская лiтаратура

замежная мова     - замежныя мовы;

гiсторыя Беларусi - сацыяльная педагогiка, дакументазнаўства,
                    правазнаўства, сацыяльная работа;

па спецыяльнасцi  - мастацтва i дызайн, музыкальная адукацыя,
                    музыказнаўства, выяўленчае мастацтва,
                    мадэлiраванне i канструяванне адзення,
                    архiтэктура, фатаграфiя, парыкмахерскае
                    мастацтва i дэкаратыўная касметыка,
                    праваахоўная дзейнасць, фiзiчная культура,
                    спартыўна-педагагiчная дзейнасць.";

     1.5. частку першую пункта 17 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "17. Пераможцы мiжнародных i рэспублiканскiх (дыплом I, II, III
ступенi)  алiмпiяд  па агульнаадукацыйных прадметах, якiя праведзены
Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  у бягучым навучальным
годзе,  пераможцы  мiжнародных  i рэспублiканскiх творчых конкурсаў,
мiжнародных  i  рэспублiканскiх  алiмпiяд  па  прадметах мастацтва i
культуры  (дыплом I, II, III ступенi), якiя праведзены Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь у апошнiя два гады, пераможцы i прызёры
чэмпiянатаў,  першынстваў,  Кубкаў  свету, Еўропы, Беларусi бягучага
года  (дыплом  I,  II,  III  ступенi),  асобы,  якiя   ўзнагароджаны
нагрудным  знакам  "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь  па  сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў",
лаўрэаты  спецыяльнага  фонду  Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь   па
падтрымцы  таленавiтай  моладзi  залiчваюцца  на бюджэтныя месцы без
уступных экзаменаў на адпаведныя спецыяльнасцi.";
     1.6. пасля  першага сказа пункт 20 дапоўнiць сказамi наступнага
зместу:  "Залiчэнне дадзеных катэгорый абiтурыентаў праводзiцца за 5
дзён  да пачатку ўступных экзаменаў. Абiтурыенты, якiя паступаюць ва
ўстановы   культуры  i  мастацтва,  абавязкова  здаюць  экзамен   па
спецыяльнасцi.";
     1.7. пасля  шостага  абзаца  пункта  22 дадаць абзац наступнага
зместу:
     "пераможцы  абласных  алiмпiяд па агульнаадукацыйных прадметах,
турнiраў  i  конкурсаў  па  прадметах,  па якiх праводзяцца ўступныя
экзамены;";
     1.8. у  другiм  сказе пункта 23 словы ", акрамя спецыяльнасцей,
па якiх ажыццяўляецца мэтавая падрыхтоўка," выключыць;
     1.9. трэцi  сказ  пункта  24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Па
конкурсе    залiчваюцца   iншыя  абiтурыенты  да  20  працэнтаў   ад
кантрольных  лiчбаў  прыёму,  а  таксама  на  вакантныя  месцы, якiя
засталiся пасля залiчэння вышэйпералiчаных асоб.";
     1.10. дадаць пункт 27 наступнага зместу:
     "27. Дадатковыя   патрабаваннi  да  прыёму,  якiя  звязаны   са
спецыфiкай установы (пералiк дакументаў i парадак iх прадстаўлення ў
прыёмную  камiсiю ўстановы, абмежаваннi па ўзросце, поле або льготам
пры    залiчэннi),    зацвярджаюцца    Мiнiстэрствам   адукацыi   па
прадстаўленнi рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання дадзенай
установай.".
     2. У   Палажэннi  аб  прыёмнай  камiсii  сярэдняй   спецыяльнай
навучальнай  установы  Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджаным  дадзенай
пастановай:
     2.1. у  назве,  пунктах  1,  2,  4  словы "сярэдняя спецыяльная
навучальная  ўстанова"  i  ў пунктах 3, 4, 6, 8, 11, 12, 18, 19, 21,
23,  24, 28 словы "навучальная ўстанова" замянiць словамi "ўстанова,
якая    забяспечвае  атрыманне  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi"   ў
адпаведным склоне;
     2.2. у  трэцiм  сказе пункта 19 словы ""2" ("нездавальняюча") i
"5" ("выдатна")" замянiць словамi "0, 1, 2 балы i 9, 10 балаў";
     2.3. частку шостую пункта 24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Правядзенне   перадэкзаменацыйных  кансультацый  плануецца   з
разлiку  1  гадзiна  на  адну  группу  абiтурыентаў  (не  менш за 25
чалавек). Час правядзення кансультацый вызначаецца прыёмнай камiсiяй
у адпаведнасцi з раскладам уступных экзаменаў.";
     2.4. пункт 25 выключыць;
     2.5. у другiм сказе пункта 26 словы "Атрымаўшыя нездавальняючую
адзнаку" замянiць словамi "Атрымаўшыя адзнакi 0, 1, 2 балы";
     2.6. у  першым  сказе  пункта 27 слова "ацэнкi" замянiць словам
"адзнакi".

Мiнiстр                                                 А.М.Радзькоў



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России