ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 снежня 2003 г. № 1703
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Аношка Ядвiгу Iванаўну, намеснiка дырэктара па навуковай рабоце
дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут геалагiчных навук
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", кандыдата
геолага-мiнералагiчных навук, за значны ўклад у вывучэнне лiталогii
i мiнералогii кайназойскiх адкладаў, стварэнне геахiмiчнай карты
покрыўных адкладаў i cepыi геаэкалагiчных карт прамысловых i
горнарудных раёнаў Беларусi, шматгадовую плённую працу па навуковаму
забеспячэнню геолагаразведачных работ;
Багдзевiча Iосiфа Мiхайлавiча, дырэктара навукова-даследчага
рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Iнстытут глебазнаўства i
aгpaxiмii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", акадэмiка, доктара
сельскагаспадарчых навук, прафесара, за распрацоўку навуковых
напрамкаў павышэння ўрадлiвасцi глебы i комплексу ахоўных мер па
знiжэнню паступлення радыенуклiдаў у сельскагаспадарчую прадукцыю на
землях, забруджаных у вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС,
плённую навукова-арганiзацыйную дзейнасць, падрыхтоўку навуковых
кадраў;
Калiнiчэнка Алену Мiкалаеўну, галоўнага навуковага супрацоўнiка
дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут бiяарганiчнай хiмii
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", доктара хiмiчных навук, за
распрацоўку метадалогii атрымання сучасных супрацьпухлiнных i
супрацьвiрусных лекавых сродкаў i стварэнне канкурэнтаздольнай,
навукаёмкай тэхналогii для атрымання субстанцый i гатовых лекавых
форм двух высокаэфектыўных лекавых сродкаў - супрацьпухлiннага
прэпарата "Лейкладзiн" i прэпарата для лячэння СНIДу "Замiцыд";
Рашэтнiкава Уладзiмiра Мiкалаевiча, дырэктара дзяржаўнай
навуковай установы "Цэнтральны батанiчны сад Нацыянальнай акадэмii
навук Беларусi", акадэмiка, доктара бiялагiчных навук, прафесара, за
значны ўклад у развiццё фундаментальных даследаванняў па бiяхiмii i
фiзiялогii раслiн, выкарыстанне вынiкаў даследаванняў у геннай
iнжынерыi i мiкракланальным размнажэннi iнтрадуцыраваных раслiн,
стварэнне безадходных тэхналогiй перапрацоўкi раслiннай сыравiны i
падрыхтоўку навуковых кадраў;
Свiршчэўскую Ганну Мiхайлаўну, вядучага навуковага супрацоўнiка
дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут генетыкi i цыталогii
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi", кандыдата бiялагiчных навук,
за значны ўклад у тэорыю i практыку генетыкi i селекцыi
сельскагаспадарчых раслiн i актыўную навукова-арганiзацыйную
дзейнасць;
Трафiмава Юрыя Васiльевiча, загадчыка лабараторыi дзяржаўнай
навуковай установы "Iнстытут электронiкi Нацыянальнай акадэмii навук
Беларусi", кандыдата тэхнiчных навук, за распрацоўку
фiзiка-тэхналагiчных прынцыпаў стварэння высокаэфектыўных
оптаэлектронных пераўтваральнiкаў для вымяральнай тэхнiкi i
дысплейных тэхналогiй на базе святлодыёдных паўправаднiковых
прыстасаванняў, а таксама ўкараненне вынiкаў даследаванняў у
народную гаспадарку;
Якаўлева Валерыя Паўлавiча, дырэктара канструктарскага
рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Навуковае
прыборабудаванне" Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, за вялiкi
ўклад у распрацоўку i ўкараненне аўтаматызаваных комплексаў,
прыстасаванняў, прыбораў тэхналагiчнага абсталявання для
машынабудавання, авiябудаўнiчай, нафтахiмiчнай, дрэваапрацоўчай,
цэлюлозна-папяровай, тэкстыльнай прамысловасцi, медыцыны.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi
<<< Главная
страница | < Назад
|