ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 студзеня 2002 г. № 63
АБ УЗНАГАРОДЖАННI Л.К.ЦЯРЛЯЕВАЙ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага
кiравання i вялiкi асабiсты ўклад у арганiзацыю гуманiтарнай
дзейнасцi i аздараўлення насельнiцтва рэспублiкi ўзнагародзiць
намеснiка начальнiка ўпраўлення аховы здароўя, сацыяльнай абароны i
санаторна-курортнага лячэння насельнiцтва Апарату Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь Цярляеву Ларысу Канстанцiнаўну Ганаровай
граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI