ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 студзеня 2002 г. № 58
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СПОРТУ
I ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ
ГАСПАДАРКI ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства спорту i турызму,
узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
падпiсаннi Пагаднення памiж Мiнiстэрствам спорту i турызму
Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам гаспадаркi Лiтоўскай Рэспублiкi
аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2001 г. № 782 "Аб падпiсаннi
Пагаднення памiж Мiнiстэрствам спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь
i Дзяржаўным дэпартаментам па турызму Лiтоўскай Рэспублiкi аб
супрацоўнiцтве ў галiне турызму" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., № 54, 5/6080).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
<<< Главная
страница | < Назад
|