ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 студзеня 2002 г. № 103
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за шматгадовую добрасумленную працу, высокi прафесiяналiзм i
актыўную грамадскую дзейнасць зборшчыка вырабаў з пластмас
беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства
"Фрэзенiус-Барысаў-Дыялiзатэхнiк" у форме таварыства з абмежаванай
адказнасцю Аўдышэву Алу Казiмiраўну;
за шматгадовую плённую працу i вялiкi асабiсты ўклад у развiццё
будаўнiчай галiны Брэсцкай вобласцi кiраўнiка арэнднага
прадпрыемства "Будтрэст № 2" г.Пiнска Несцюка Пятра Рыгоравiча;
за добрасумленную працу i дасягненне высокiх вытворчых
паказчыкаў наладчыка абсталявання вытворчасцi вырабаў з пластмас
беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства
"Фрэзенiус-Барысаў-Дыялiзатэхнiк" у форме таварыства з абмежаванай
адказнасцю Пецюка Iвана Вiктаравiча;
за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокiх вытворчых
паказчыкаў кантралёра якасцi прадукцыi i тэхналагiчнага працэсу
беларуска-германскага прадпрыемства
"Фрэзенiус-Барысаў-Дыялiзатэхнiк" у форме таварыства з абмежаванай
адказнасцю Пiсараву Святлану Iсакаўну;
за актыўны ўдзел у арганiзацыi i правядзеннi VIII Мiжнароднага
кiнафестывалю краiн СНД i Балтыi "Лiстапад-2001" Мiнiстра культуры
Рэспублiкi Беларусь Гуляку Леанiда Паўлавiча, дырэктара фестывальнай
дырэкцыi Рэспублiканскага грамадскага аб`яднання "Беларускi саюз
кiнематаграфiстаў" Сцяпанаву Валянцiну Аляксандраўну, вядучага
майстра сцэны Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя
М.Горкага Янкоўскага Расцiслава Iванавiча.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI