ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      16 лiпеня 2002 г. № 956

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 4 ЧЭРВЕНЯ
2001 г. № 833

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Унесцi  ў  пастанову  Савета Miнiстpaў Рэспублiкi Беларусь ад 4
чэрвеня 2001 г. № 833 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб умовах i парадку
прысваення статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям
Рэспублiкi  Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2001 г., № 57, 5/6166) наступныя змяненнi i дапаўненнi:
     назву i  тэкст  пастановы  пасля  слоў:  "Рэспублiкi  Беларусь"
дапоўнiць  словамi:  "i   прафесiйным   творчым   калектывам   гэтых
арганiзацый";
     у    Палажэнне    аб   умовах  i  парадку  прысваення   статусу
"нацыянальны"    тэатральна-вiдовiшчным    арганiзацыям   Рэспублiкi
Беларусь,  зацверджанае  названай  пастановай,  унесцi  змяненнi   i
дапаўненнi, выклаўшы яго ў новай рэдакцыi (прыкладаецца).

Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                                       С.СIДОРСКI

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Miнiстpaў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          04.06.2001 № 833
                                          (у рэдакцыi пастановы
                                          Савета Miнicтpaў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          16.07.2002 № 956)

                             ПАЛАЖЭННЕ
        аб умовах i парадку прысваення статусу "нацыянальны"
      тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
         i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый

                    Глава 1. Агульныя палажэннi

     1. Дадзенае  Палажэнне  вызначае  ўмовы  i  парадак  прысваення
статусу "нацыянальны" тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi
Беларусь i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый.
     2. Статус    "нацыянальны"    надаецца   тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям  у  галiне  тэатральнага,  харэаграфiчнага,   музычнага
мастацтва  i  прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый, якiя
маюць  склад артыстаў i выканаўцаў найвышэйшага ўзроўню майстэрства,
з`яўляюцца   нацыянальным  здабыткам  краiны,  за  высокiя   творчыя
паказчыкi,    выканальнiцкае    майстэрства,  эфектыўную  працу   па
культурнаму абслугоўванню насельнiцтва.
     Статус "нацыянальны" прысвойваецца на пастаянны тэрмiн.

          Глава 2. Умовы прысваення статусу "нацыянальны"
      тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
         i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый

     3. Статус  "нацыянальны"  прысвойваецца  тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям  i  прафесiйным  творчым  калектывам гэтых арганiзацый,
якiя праiснавалi не менш за 25 гадоў.
     4. Тэатральна-вiдовiшчныя  арганiзацыi  i  прафесiйныя  творчыя
калектывы    гэтых    арганiзацый    павiнны   праводзiць   актыўную
гастрольна-канцэртную дзейнасць як у краiне, так i за яе межамi.
     5. У    складзе    акцёрскiх    труп,  выканаўчых   калектываў,
рэжысёрска-пастановачных  груп  тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый i
прафесiйных  творчых  калектываў  гэтых  арганiзацый павiнна быць не
менш  за  10 чалавек, маючых дзяржаўныя ўзнагароды, званнi лаўрэатаў
дзяржаўных прэмiй.
     6. Творчая    праца    тэатральна-вiдовiшчных   арганiзацый   i
прафесiйных  творчых калектываў гэтых арганiзацый абавязкова павiнна
быць адзначана поспехамi на рэспублiканскiх, мiжнародных фестывалях,
аглядах, конкурсах, мець станоўчыя водгукi крытыкi, творчых саюзаў i
аб`яднанняў, прыхiльнiкаў мастацтва.
     7. Статус  "нацыянальны"  прысвойваецца  тэатральна-вiдовiшчным
арганiзацыям, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi,
i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый.
     8. Калектыву  тэатральна-вiдовiшчнай  арганiзацыi i прафесiйным
творчым  калектывам  гэтых  арганiзацый  са  статусам  "нацыянальны"
ўстанаўлiваецца  павышаная  аплата  працы  ў парадку, прадугледжаным
умовамi аплаты працы, зацверджанымi Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай
абароны па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў.

         Глава 3. Парадак прысваення статусу "нацыянальны"
      тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь
         i прафесiйным творчым калектывам гэтых арганiзацый

     9. Рашэнне      аб     прысваеннi     статусу     "нацыянальны"
тэатральна-вiдовiшчным арганiзацыям i прафесiйным творчым калектывам
гэтых арганiзацый прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстэрства культуры.
     10. Статус    "нацыянальны"    прысвойваецца   па   хадайнiцтву
тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi, да якога прыкладаюцца:
     рашэнне       сходу    прафесiйнага    творчага       калектыву
тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi;
     творчая  характарыстыка  тэатральна-вiдовiшчнай  арганiзацыi цi
прафесiйнага творчага калектыву гэтай арганiзацыi.
     11. Пры  прысваеннi  статусу  "нацыянальны" ўносяцца адпаведныя
змяненнi  ў  афiцыйную  назву  тэатральна-вiдовiшчнай арганiзацыi цi
прафесiйнага творчага калектыву гэтай арганiзацыi.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России