ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
31 лiпеня 2002 г. № 1013
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI А.М.РУБАНIКУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА ПАДПIСАННЕ
ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
УКРАIНЫ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ВЕТЭРЫНАРЫI
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра сельскай гаспадаркi i
харчавання Рубанiка Анатолiя Мiкалаевiча на падпiсанне ад iмя Урада
Рэспублiкi Беларусь Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу частку другую пастановы Савета
Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад 4 красавiка 2001 г. № 460 "Аб
падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне ветэрынарыi" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 36, 5/5640).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI