ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
26 жнiўня 2002 г. № 1150
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
за шматгадовую добрасумленную працу i асабiсты ўклад ва
ўкараненне прагрэсiўных метадаў будаўнiцтва аб`ектаў вытворчага i
сацыяльнага прызначэння дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства
"Вiцебскгандальбуд" Акуловiча Мiкалая Уладзiмiравiча;
за значны ўклад у развiццё лазернай фiзiкi i нелiнейнай оптыкi,
распрацоўку i стварэнне лазераў з размеркаванай адваротнай сувяззю,
шматгадовую плённую навукова-арганiзацыйную дзейнасць i падрыхтоўку
навуковых кадраў намеснiка дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай
навуковай установы "Iнстытут фiзiкi iмя Б.I.Сцяпанава Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi" Афанасьева Анатоля Аляксандравiча;
за высокiя творчыя дасягненнi i значны асабiсты ўклад у
развiццё музычнага мастацтва дырыжора аркестра творчага аб`яднання
"Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi
Беларусь" Калядку Мiкалая Сяргеевiча;
за значныя пocпexi ў даследаваннi лекавых i духмяна-араматычных
раслiн i вялiкi ўклад у зберажэнне бiялагiчнай разнастайнасцi рэдкiх
i знiкаючых вiдаў раслiн загадчыка лабараторыi дзяржаўнай навуковай
установы "Цэнтральны батанiчны сад Нацыянальнай акадэмii навук
Беларусi" Кухараву Лiдзiю Васiльеўну;
за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё
i ўдасканаленне сетак i сродкаў сувязi ў горадзе i раёне начальнiка
Лiдскага раённага вузла электрычнай сувязi Макевiча Iвана
Антонавiча;
за плённую працу па арганiзацыi дзейнасцi Kaмicii па справах
былых партызан i падпольшчыкаў Вялiкай Айчыннай вайны 1941-1945
гадоў пры Савеце Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь, вялiкi асабiсты
ўклад у работу з ветэранамi вайны старшыню названай Kaмicii, члена
прэзiдыума Рэспублiканскага савета Беларускага грамадскага
аб`яднання ветэранаў Мiкульчыка Яўгена Васiльевiча;
за шматгадовую плённую працу i значны ўклад у развiццё
транспарту i дарожнай гаспадаркi рэспублiкi намеснiка Miнicтpa
транспарту i камунiкацый Рэспублiкi Беларусь Несцяровiча Аляксандра
Аляксеевiча.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI