ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 жнiўня 2002 г. № 1159
АБ КАМАНДЗIРАВАННI С.I.БУКО Ў г.ВIЛЬНЮС
(ЛIТОЎСКАЯ РЭСПУБЛIКА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 29 па 30 жнiўня 2002 г. у г.Вiльнюс (Лiтоўская
Рэспублiка) Старшыню Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей
пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Буко Станiслава Iосiфавiча
для падпiсання Пратакола аб супрацоўнiцтве на 2002 год памiж
Камiтэтам па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь i Дэпартаментам нацыянальных меншасцей i
эмiграцыi пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi, а таксама для сустрэчы з
актывам беларускiх аб`яднанняў у Лiтоўскай Рэспублiцы.
Фiнансаванне расходаў па праезду С.I.Буко ў г.Вiльнюс
ажыццяўляецца за кошт сродкаў Камiтэта па справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, сутачных
(валютная частка) - за кошт сродкаў Мiнiстэрства замежных спраў.
Прыняць да ведама, што пражыванне С.I.Буко ў гасцiнiцы аплачвае
прымаючы бок.
Буко С.I. у двухтыднёвы тэрмiн пасля заканчэння камандзiроўкi
прадставiць справаздачу аб яе вынiках.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI