ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     25 верасня 2002 г. № 1314

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПАСТАНОВУ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 16 КАСТРЫЧНIКА 1998 г.
№ 1590

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Унесцi  ў  пастанову Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад
16 кастрычнiка   1998  г.  №  1590  "Аб  Беларускай  рэспублiканскай
навукова-метадычнай радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай  спадчыны
пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры"  (Збор  дэкрэтаў,  указаў  Прэзiдэнта  i  пастаноў   Урада
Рэспублiкi Беларусь,  1998 г.,  № 29,  арт.758) наступныя змяненнi i
дапаўненнi:
     1.1. назву пастановы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Аб  Беларускай  рэспублiканскай  навукова-метадычнай  радзе па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";
     1.2. пункт 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "1. Устанавiць,    што   ў  склад  Беларускай   рэспублiканскай
навукова-метадычнай  рады  па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры   Мiнiстэрстве  культуры  ўваходзiць  12  чалавек.  Гэты   склад
з`яўляецца  пастаянным  i  дзейнiчае  на  ўвесь час працы Беларускай
рэспублiканскай     навукова-метадычнай    рады    па       пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";
     1.3. у пункце 2:
     у абзацы    другiм    словы    "пры    Камiтэце    па     ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны" выключыць;
     абзац трэцi прызнаць страцiўшым сiлу;
     1.4. пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "4. Ускласцi    арганiзацыйна-тэхнiчнае   забеспячэнне   работы
Беларускай  рэспублiканскай  навукова-метадычнай  рады  па  пытаннях
гiсторыка-культурнай   спадчыны  пры  Мiнiстэрстве  культуры  -   на
Мiнiстэрства культуры";
     1.5. унесцi     ў     Статут     Беларускай     рэспублiканскай
навукова-метадычнай  рады  па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры,  зацверджаны  названай  пастановай,  наступныя  змяненнi i
дапаўненнi:
     1.5.1. назву Статута выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
     "Статут  Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па
пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры";
     1.5.2. у   пункце   1   словы   "пры    Камiтэце    па    ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны" выключыць;
     1.5.3. часткi другую i трэцюю пункта  2  выкласцi  ў  наступнай
рэдакцыi:
     "У склад Навукова-метадычнай рады ўваходзяць намеснiк дырэктара
дэпартамента  па  ахове  гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры, а таксама спецыялiст названага дэпартамента -
вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады па пасадзе.
     Старшынёй    Навукова-метадычнай    рады  з`яўляецца   дырэктар
дэпартамента  па  ахове  гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
Мiнiстэрства культуры";
     1.5.4. у  падпункце  5.1 пункта 5 словы "(у тым лiку i помнiкам
гicторыi i культуры,  прынятым ва  ўстаноўленым  парадку  пад  ахову
дзяржавы да 1 студзеня 1993 г.)" выключыць;
     1.5.5. у абзацы сёмым падпункта 5.2 пункта 5 i пункце  6  словы
"старшынёй  Камiтэта  па  ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры
Мiнiстэрстве культуры" замянiць словамi "дырэктарам дэпартамента  па
ахове   гiсторыка-культурнай  спадчыны  i  рэстаўрацыi  Мiнiстэрства
культуры";
     1.5.6. у   частцы   другой  пункта  7  словы  "адзiн  з  членаў
Навукова-метадычнай рады,  якi назначаецца для  гэтага  старшынёй  у
кожным асобным   выпадку"   замянiць   словамi   "намеснiк  старшынi
Навукова-метадычнай рады";
     1.5.7. у пункце 10 лiчбу "7" замянiць лiчбай "8";
     1.5.8. абзац другi часткi першай пункта 11 выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
     "у  дачыненнi да пытанняў, абумоўленых у падпункце 5.1 i абзацы
чацвёртым  падпункта 5.2 пункта 5 дадзенага Статута, калi за рашэнне
прагаласавала не менш за 7 членаў Навукова-метадычнай рады".
     2. Зацвердзiць        склад    Беларускай       рэспублiканскай
навукова-метадычнай  рады  па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Мiнiстэрстве культуры (прыкладаецца).

Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Мiнiстраў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          25.09.2002 № 1314

    Склад Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па
  пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры

Абламскi            - дырэктар дэпартамента па ахове
Васiль Яўгенавiч      гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
                      Мiнiстэрства культуры (старшыня
                      Навукова-метадычнай рады)

Чарняўскi           - намеснiк дырэктара дэпартамента па ахове
Iгар Мяфодзiевiч      гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
                      Мiнiстэрства культуры (намеснiк старшынi
                      Навукова-метадычнай рады)

Мiхайлава           - галоўны спецыялiст дэпартамента па ахове
Вольга Фёдараўна      гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi
                      Мiнiстэрства культуры (вучоны сакратар
                      Навукова-метадычнай рады)

Адамовiч            - вядучы мастацтвазнавец праектнага
Святлана Пiлiпаўна    рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
                      "Праектрэстаўрацыя"

Бакаеў              - начальнiк аддзела рэстаўрацыi i рэканструкцыi
Уладзiмiр Iльiч       помнiкаў архiтэктуры i культуры праектнага
                      камунальнага унiтарнага прадпрыемства
                      "Мiнскпраект"

Варфаламеева        - старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута
Тамара Барысаўна      мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя
                      Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук
                      Беларусi, кандыдат мастацтвазнаўства

Высоцкая            - загадчык аддзела старажытнабеларускага
Надзея Фёдараўна      мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея
                      Рэспублiкi Беларусь, доктар мастацтвазнаўства,
                      прафесар

Вяргей              - старшы навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi
Валянцiна Сяргееўна   Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, кандыдат
                      гiстарычных навук

Жураўлёў            - намеснiк начальнiка Галоўнага упраўлення
Iван Сяргеевiч        дзяржаўнай пазаведамаснай экспертызы пры
                      Мiнiстэрстве архiтэктуры i будаўнiцтва

Лакотка             - намеснiк дырэктара па навуковай рабоце
Аляксандр Iванавiч    Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i
                      фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай
                      акадэмii навук Беларусi, доктар архiтэктуры,
                      доктар гiстарычных навук, член-карэспандэнт
                      Беларускай акадэмii архiтэктуры

Мартынаў            - начальнiк упраўлення добраўпарадкавання i
Аляксей Iгаравiч      гарадскога дызайну Камiтэта архiтэктуры,
                      горадабудаўнiцтва i землеўпарадкавання
                      Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта,
                      галоўны мастак г.Мiнска

Саўчанка            - намеснiк старшынi прэзiдыума рэспублiканскага
Галiна Аляксееўна     савета грамадскага аб`яднання "Беларускае
                      добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў
                      гiсторыi i культуры"




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России