ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 кастрычнiка 2002 г. № 1412
АБ КАМАНДЗIРАВАННI С.I.БУКО Ў г.КIШЫНЁЎ
(РЭСПУБЛIКА МАЛДОВА)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 13 па 15 кастрычнiка 2002 г. у г.Кiшынёў
(Рэспублiка Малдова) Старшыню Камiтэта па справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Буко
Станiслава Iосiфавiча для ўдзелу ў пасяджэннi Беларуска-Малдаўскай
мiжведамаснай дарадчай камiсii па забеспячэнню правоў асоб, якiя
належаць да нацыянальных меншасцей, падпiсання Пагаднення памiж
Камiтэтам па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнай службай па пытаннях культаў пры
Урадзе Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве, а таксама сустрэчы з
актывам беларускiх грамадскiх аб`яднанняў у Рэспублiцы Малдова.
Фiнансаванне расходаў па праезду С.I.Буко ў г.Кiшынёў
ажыццяўляецца за кошт сродкаў Камiтэта па справах рэлiгiй i
нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, сутачных
(валютная частка) - за кошт сродкаў Мiнiстэрства замежных спраў.
Прыняць да ведама, што пражыванне С.I.Буко ў гасцiнiцы аплачвае
прымаючы бок.
Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
<<< Главная
страница | < Назад
|