ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 кастрычнiка 2002 г. № 1484
АБ КАМАНДЗIРАВАННI А.М.РУСЕЦКАГА, А.I.ЖУКА I А.В.КУХАРАВА
Ў КIТАЙСКУЮ НАРОДНУЮ РЭСПУБЛIКУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 4 па 8 лiстапада 2002 г. у Кiтайскую Народную
Рэспублiку Старшыню Камiтэта па навуцы i тэхналогiях пры Савеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Русецкага Анатолiя Максiмавiча,
першага намеснiка Мiнiстра адукацыi Жука Аляксандра Iванавiча i
загадчыка аддзела адукацыi i навукi ўпраўлення сацыяльна-культурнай
сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Кухарава Анатолiя
Васiльевiча для ўдзелу ў Пятай сесii Мiжурадавай Беларуска-Кiтайскай
камiсii па супрацоўнiцтву ў галiне навукi i тэхналогiй.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню А.М.Русецкага,
А.I.Жука i А.В.Кухарава ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331
"Аб удасканаленнi арганiзацыi i фiнансавання службовых камандзiровак
за мяжу" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2002 г., № 111, 5/11207).
Першы намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
<<< Главная
страница | < Назад
|