ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
9 красавiка 2001 г. № 487
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI УЗБЕКIСТАН
АБ СТВАРЭННI СУМЕСНАЙ МIЖУРАДАВАЙ КАМIСII ПА ДВУХБАКОВАМУ
СУПРАЦОЎНIЦТВУ ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ
УЗБЕКIСТАН
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Узбекiстан аб стварэннi Сумеснай мiжурадавай камiсii па
двухбаковаму супрацоўнiцтву памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай
Узбекiстан.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Узбекiстан аб стварэннi Сумеснай мiжурадавай камiсii па двухбаковаму
супрацоўнiцтву памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Узбекiстан
(прыкладаецца)*.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
В.У. на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення,
дазволiўшы ўносiць у яго ў выпадку неабходнасцi змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН