ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 мая 2001 г. № 643
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ СIРЫЙСКАЙ
АРАБСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
НАВУКI I ТЭХНАЛОГIЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i
Мiнiстэрствам фiнансаў, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сiрыйскай
Арабскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне навукi i тэхналогiй.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Сiрыйскай Арабскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне
навукi i тэхналогiй у якасцi асновы для правядзення перагавораў
(прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i
тэхналогiях Леснiковiча Анатолiя Iванавiча на правядзенне
перагавораў па праекту названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у
яго пры неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|