ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 мая 2001 г. № 663
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КIПР АБ МIЖНАРОДНЫХ
АЎТАМАБIЛЬНЫХ ПЕРАВОЗКАХ ПАСАЖЫРАЎ I ГРУЗАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Кiпр аб мiжнародных аўтамабiльных перавозках
пасажыраў i грузаў, падпiсанае ў г.Нiкасiя 6 сакавiка 2001 г.
Вызначыць Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый органам, якi
каардынуе выкананне названага Пагаднення.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб
выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу названага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН