ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 мая 2001 г. № 688
АБ ПАДПIСАННI ПРАТАКОЛА АБ ПАРАДКУ ПРЫМЯНЕННЯ
ДЗЯРЖАВАМI - УДЗЕЛЬНIЦАМI МЫТНАГА САЮЗА КОЛЬКАСНЫХ
АБМЕЖАВАННЯЎ У АДНОСIНАХ ДА ТРЭЦIХ КРАIН ПРЫ
ЭКСПАРЦЕ I/ЦI IМПАРЦЕ ТАВАРАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб падпiсаннi
Пратакола аб парадку прымянення дзяржавамi - удзельнiцамi Мытнага
саюза колькасных абмежаванняў у адносiнах да трэцiх краiн пры
экспарце i/цi iмпарце тавараў (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць на падпiсанне названага Пратакола Паўнамоцнага
прадстаўнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь - Намеснiка
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Козiка Леанiда Пятровiча.
______________________________
*Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН