ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      8 чэрвеня 2001 г. № 862

АБ НЕКАТОРЫХ МЕРАХ ПА ЎДАСКАНАЛЕННЮ СIСТЭМЫ ОРГАНАЎ
ДЗЯРЖАЎНАГА КIРАВАННЯ Ў СФЕРЫ АХОВЫ I РЭСТАЎРАЦЫI
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь   от  30  октября   2001  г.  N   1558
         (Национальный  реестр правовых  актов Республики  Беларусь,
         2001 г., N 103, 5/9282) 

 
     У адпаведнасцi з пунктам 5 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
ад  11  студзеня  1997  г.  № 30 "Аб сiстэме рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага  кiравання,  падпарадкаваных  Ураду Рэспублiкi Беларусь"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Рэарганiзаваць Камiтэт па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў
пры  Мiнiстэрстве  культуры  Рэспублiкi  Беларусь i Камiтэт па ахове
гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь    шляхам   ix  злiцця  з  утварэннем  Камiтэта  па   ахове
гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь.
     2. Устанавiць,   што  Камiтэт  па  ахове   гiсторыка-культурнай
спадчыны  пры  Мiнiстэрстве  культуры Рэспублiкi Беларусь з`яўляецца
поўным правапераемнiкам рэарганiзаваных дзяржаўных органаў, указаных
у пункце 1 дадзенай пастановы.
     3. Перадаць    маёмасць,    архiўныя    i    iншыя    дакументы
рэарганiзаваных  Камiтэта  па рэстаўрацыi i кансервацыi помнiкаў пры
Мiнiстэрстве  культуры  Рэспублiкi  Беларусь  i  Камiтэта  па  ахове
гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь   Камiтэту  па  ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны   пры
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь.
     4. Зацвердзiць  прыкладзенае  Палажэнне  аб  Камiтэце  па ахове
гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь.
     5. Устанавiць  штатную  колькасць  работнiкаў Камiтэта па ахове
гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь 27 адзiнак.
     Дадзеная  колькасць  устанаўлiваецца  без  улiку  персаналу  па
абслугоўванню i ахове будынкаў.
     6. Устанавiць,  што  фiнансавае абслугоўванне Камiтэта па ахове
гiсторыка-культурнай  спадчыны  пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь забяспечваецца цэнтральным апаратам Мiнiстэрства культуры.
     7. Мiнiстэрству культуры:
     7.1. у    двухмесячны    тэрмiн  прыняць  неабходныя  меры   па
прывядзенню заканадаўства ў адпаведнасць з дадзенай пастановай;
     7.2. у   месячны  тэрмiн  стварыць  адпаведную  камiсiю  i   ва
ўстаноўленым  заканадаўствам  парадку  здзейснiць  мерапрыемствы  па
рэарганiзацыi    дзяржаўных   органаў  у  адпаведнасцi  з   дадзенай
пастановай,   у  тым  лiку  забяспечыць  перадачу-прыёмку   грашовых
сродкаў,  iншай  маёмасцi,  архiўных  i  другiх  дакументаў указаных
дзяржаўных органаў;
     7.3. да  1  студзеня  2002  г. унесцi ва ўстаноўленым парадку ў
Савет  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  прапановы  па  ўдасканаленню
дзейнасцi па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
     8. Унесцi ў пастанову Савета Miнicтpaў Рэспублiкi  Беларусь  ад
10  чэрвеня 1997 г.  № 673 "Пытаннi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь i камiтэтаў пры гэтым Мiнiстэрстве" (Збор дэкрэтаў,  указаў
Прэзiдэнта  i  пастаноў  Урада Рэспублiкi Беларусь,  1997 г.,  № 19,
арт.660) наступныя змяненнi:
     8.1. прызнаць  страцiўшымi сiлу пункты 1 (у частцы зацвярджэння
палажэнняў аб Камiтэце па рэстаўрацыi  i  кансервацыi  помнiкаў  пры
Мiнiстэрстве  культуры  Рэспублiкi  Беларусь  i  Камiтэце  па  ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве  культуры  Рэспублiкi
Беларусь) i 3;
     8.2. пункт  11  Палажэння  аб  Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi
Беларусь,  зацверджанага  ўказанай  пастановай, выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:
     "11. Пры   Мiнкультуры  i  пад  яго  непасрэдным   кiраўнiцтвам
дзейнiчае  Камiтэт  па  ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны,   якi
ажыццяўляе  спецыяльныя  кантралюючыя,  рэгулюючыя i iншыя функцыi ў
галiне    ўлiку,    аховы,  забеспячэння   рэстаўрацыйна-аднаўленчых
мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай
спадчыны.
     Палажэнне    аб  гэтым  Камiтэце  зацвярджае  Савет   Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь".
     9. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
     пункт  3  пастановы  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16
кастрычнiка    1998   г.  №  1590  "Аб  Беларускай   рэспублiканскай
навукова-метадычнай  радзе па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны
пры Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве
культуры"  (Збор  дэкрэтаў,  указаў  Прэзiдэнта  i  пастаноў   Урада
Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 29, арт.758);
     пункт  3  пастановы  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21
красавiка  2000  г.  №  557  "Аб  зацвярджэннi  Палажэння аб парадку
перамяшчэння  культурных  каштоўнасцей  праз  мытную мяжу Рэспублiкi
Беларусь"  (Збор  дэкрэтаў,  указаў  Прэзiдэнта  i  пастаноў   Урада
Рэспублiкi Беларусь,  2000 г.,  № 12,  арт.322;  Нацыянальны  рэестр
прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 43, 5/3060).
     10. Дадзеная  пастанова  ўступае  ў  сiлу  з  дня яе афiцыйнага
апублiкавання.

Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН

                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                          Пастанова Савета Мiнiстраў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          08.06.2001 № 862

                             ПАЛАЖЭННЕ
       аб Камiтэце па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны пры
             Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь

     1. Камiтэт    па    ахове  гiсторыка-культурнай  спадчыны   пры
Мiнiстэрстве    культуры  Рэспублiкi  Беларусь  (далей  -   Камiтэт)
з`яўляецца   рэспублiканскiм  органам  дзяржаўнага  кiравання,   якi
дзейнiчае    пад  непасрэдным  кiраўнiцтвам  Мiнiстэрства   культуры
Рэспублiкi    Беларусь    i    ажыццяўляе  спецыяльныя   выканаўчыя,
кантралюючыя,  рэгулюючыя  i  iншыя  функцыi  ў галiне ўлiку, аховы,
забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання,
вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны.
     2. Камiтэт  у  сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь,  законамi,  дэкрэтамi, указамi, распараджэннямi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь, iншымi актамi заканадаўства, а таксама дадзеным
Палажэннем.
     3. Камiтэт   ажыццяўляе  сваю  дзейнасць  ва  ўзаемадзеяннi   з
мiнiстэрствамi,    iншымi   рэспублiканскiмi  органамi   дзяржаўнага
кiравання,    мясцовымi    выканаўчымi   i  распарадчымi   органамi,
арганiзацыямi.
     4. Галоўнымi задачамi Камiтэта з`яўляюцца:
     4.1. кантроль    за    безумоўным    выкананнем   патрабаванняў
заканадаўства    Рэспублiкi   Беларусь  пры  правядзеннi   комплексу
мерапрыемстваў,    скiраваных   на  захаванне   гiсторыка-культурнай
спадчыны;
     4.2. удзел  у  вызначэннi  i  рэалiзацыi  дзяржаўнай палiтыкi ў
галiне    ўлiку,    аховы,  забеспячэння   рэстаўрацыйна-аднаўленчых
мерапрыемстваў, выкарыстання, вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай
спадчыны;
     4.3. забеспячэнне навуковага падыходу пры правядзеннi комплексу
мерапрыемстваў,       накiраваных    на    зберажэнне       аб`ектаў
гiсторыка-культурнай спадчыны;
     4.4. удзел  у  стварэннi  спрыяльных  умоў  для папулярызацыi i
вывучэння  гiсторыка-культурнай  спадчыны народа Беларусi, а таксама
па належнаму ўтрыманню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     4.5. ажыццяўленне    дзяржаўнага   ўлiку   гiсторыка-культурных
каштоўнасцей,  рэгламентацыя  i  метадычнае  забеспячэнне  дзейнасцi
юрыдычных  асоб  i грамадзян, якая звязана з правядзеннем практычных
мерапрыемстваў па зберажэнню гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     4.6. выдача  сертыфiкатаў  спецыялiстам,  якiя  дапускаюцца  да
правядзення  работ  з  каштоўнасцямi,  вызначаных  заканадаўствам аб
ахове гiсторыка-культурнай спадчыны;
     4.7. рэгламентацыя    i    метадычнае  забеспячэнне   дзейнасцi
юрыдычных  асоб  i  грамадзян,  якая  датычыцца  выяўлення,   улiку,
вяртання гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўлення ў адносiнах
да iх рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў;
     4.8. удзел  у  вызначэннi  аптымальнай iнвестыцыйнай палiтыкi ў
справе  зберажэння  гiсторыка-культурнай  спадчыны,  садзейнiчанне ў
развiццi  знешнеэканамiчнай  дзейнасцi  арганiзацый  сферы захавання
матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     4.9. садзейнiчанне    правядзенню    мерапрыемстваў  у   галiне
мiжнароднага  супрацоўнiцтва  па ўлiку, ахове i рэстаўрацыi аб`ектаў
гiсторыка-культурнай спадчыны, належнаму iх утрыманню, выкарыстанню,
а  таксама  вяртанню  ў Рэспублiку Беларусь каштоўнасцей беларускага
народа,  якiя  апынулiся  за  межамi краiны, перамяшчэнню культурных
каштоўнасцей праз мытную мяжу Беларусi;
     4.10. выдача   дазволаў  на  часовы  вываз  за  межы   Беларусi
матэрыяльных рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама на
вываз  за  межы Беларусi прадметаў, якiя маюць прыкметы адпаведнасцi
крытэрыям  надання  iм  статусу  гiсторыка-культурных  каштоўнасцей,
iншых прадметаў з мастацкiмi якасцямi;
     4.11. наладжванне сувязей з адпаведнымi органамi iншых краiн па
пытаннях    арганiзацыi    захаваўчых  мерапрыемстваў  на   аб`ектах
гiсторыка-культурнай  спадчыны,  удзел  у  падрыхтоўцы  i рэалiзацыi
мiжнародных  праграм,  скiраваных на зберажэнне гiсторыка-культурнай
спадчыны;
     4.12. кантроль    за    забеспячэннем    выканання   метадычных
патрабаванняў   пры  правядзеннi  рэстаўрацыйных  работ  i   мэтавым
выкарыстаннем    бюджэтных   асiгнаванняў  пры  ажыццяўленнi   аховы
гiсторыка-культурнай спадчыны;
     4.13. садзейнiчанне    ў    развiццi    сеткi    рэстаўрацыйных
арганiзацый,    умацаванню    iх    дзеяздольнасцi,      наладжванне
супрацоўнiцтва  з  iншымi  юрыдычнымi  асобамi,  незалежна  ад формы
ўласнасцi,    i    грамадзянамi  ў  справе  правядзення   практычных
мерапрыемстваў па зберажэнню гiсторыка-культурнай спадчыны;
     4.14. садзейнiчанне    ў  падборы  якаснага  кадравага   складу
спецыялiстаў,  якiя  ў  адпаведнасцi  з  iх прафесiйнай падрыхтоўкай
дапускаюцца да выканання работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях,
стварэнне  ўмоў павышэння прафесiйнага ўзроўню спецыялiстаў у галiне
ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў,
выкарыстання, вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны.
     5. Камiтэт у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
     5.1. забяспечвае  рэалiзацыю  дзяржаўнай  палiтыкi   Рэспублiкi
Беларусь        у      галiне    ўлiку,    аховы,       забеспячэння
рэстаўрацыйна-аднаўленчых  мерапрыемстваў,  выкарыстання,   вяртання
аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
     5.2. распрацоўвае  праекты  комплексных  праграм па дзейнасцi ў
сферы  зберажэння  гiсторыка-культурных  каштоўнасцей,  развiццю   i
ўмацаванню  сiстэмы  аховы  спадчыны,  забяспечвае  рэалiзацыю гэтых
праграм пасля iх зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку;
     5.3. арганiзуе      разгляд    i    праводзiць       узгадненне
навукова-праектнай    дакументацыi,   якая  датычыцца   матэрыяльных
каштоўнасцей i зон iх аховы, забяспечвае правядзенне ва ўстаноўленым
парадку  экспертызы  праектаў рэстаўрацыi, кансервацыi i практычнага
выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     5.4. забяспечвае  аператыўны  разгляд  матэрыяльных  аб`ектаў i
нематэрыяльных    праяўленняў   чалавечай  творчасцi,  вылучаных   у
адпаведнасцi    з    заканадаўствам    для    надання   iм   статусу
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, надае найбольш адметным вынiкам i
сведчанням  гiстарычнага i духоўнага развiцця народа Беларусi статус
гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     5.5. забяспечвае        складанне       Дзяржаўнага       спiса
гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
     5.6. устанаўлiвае        формы     ўлiковых,    ахоўных       i
рэгламентацыйна-дазваляльных   дакументаў  на   гiсторыка-культурныя
каштоўнасцi,  арганiзуе  падрыхтоўку  ахоўных  абавязацельстваў   на
кожную  з  матэрыяльных  каштоўнасцей  i  забяспечвае  iх падпiсанне
ўласнiкамi    каштоўнасцей,    выдае    рэгламентацыйна-дазваляльныя
дакументы  на  выкананне  работ на матэрыяльных аб`ектах спадчыны, а
таксама  сертыфiкаты  на  права  правядзення  работ  спецыялiстаў на
каштоўнасцях;
     5.7. забяспечвае        дзейнасць     банка    звестак       аб
гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь;
     5.8. аналiзуе,  сiстэматызуе  i  распаўсюджвае вопыт эфектыўнай
дзейнасцi  юрыдычных асоб i грамадзян па ўлiку, ахове, даследаванню,
кансервацыi,  рэстаўрацыi,  рэгенерацыi,  рэканструкцыi, аднаўленню,
практычнаму    выкарыстанню,    дапаўненню,    раскрыццю,   вяртанню
каштоўнасцей;
     5.9. садзейнiчае арганiзацыi работы па павышэнню квалiфiкацыi i
атэстацыi    спецыялiстаў    рэдкiх    спецыфiчных    рэстаўрацыйных
спецыяльнасцей;
     5.10. прадстаўляе    Рэспублiку    Беларусь    у    мiжнародным
супрацоўнiцтве    па    вывучэнню,   улiку,  ахове,  рэстаўрацыi   i
выкарыстанню  аб`ектаў  гiсторыка-культурнай спадчыны, а таксама пры
наладжваннi  кантактаў  па пытаннях вяртання ў Беларусь каштоўнасцей
яе народа, што апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;
     5.11. уносiць прапановы аб прызначэннi прадстаўнiкоў Рэспублiкi
Беларусь  у сумесныя з iншымi краiнамi камiсii па агульных пытаннях,
звязаных  са  зберажэннем  гiсторыка-культурнай  спадчыны, вяртаннем
гiсторыка-культурных каштоўнасцей народа Беларусi, якiя апынулiся за
межамi краiны, сумесна з адпаведнымi службамi за мяжой ажыццяўляе ва
ўстаноўленым парадку нагляд за работай названых камiсiй, каардынуе i
кантралюе дзейнасць у iх складзе прадстаўнiкоў Рэспублiкi Беларусь;
     5.12. афармляе звароты ў дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь,
адпаведныя  ўстановы  замежных  краiн  i  мiжнародныя арганiзацыi па
фактах    парушэння  заканадаўства  аб  ахове   гiсторыка-культурнай
спадчыны, знiкнення або крадзяжу гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     5.13. выдае  дазволы  на  вываз  за  межы  Рэспублiкi  Беларусь
аб`ектаў    i    прадметаў,    якiя    ўнесены   ў  Дзяржаўны   спiс
гiсторыка-культурных    каштоўнасцей    Рэспублiкi    Беларусь   або
прадстаўленых    Камiтэту    на  разгляд  для  надання  iм   статусу
гiсторыка-культурнай  каштоўнасцi  Рэспублiкi  Беларусь,   кантралюе
выкананне    ўмоў    iх    часовага    вывазу,  забяспечвае   работу
мастацтвазнаўцаў-экспертаў  па  перамяшчэнню культурных каштоўнасцей
праз мытную мяжу Рэспублiкi Беларусь;
     5.14. удзельнiчае    ў    вызначэннi    пералiку     культурных
каштоўнасцей, вываз якiх за межы Рэспублiкi Беларусь абмежаваны;
     5.15. рыхтуе  i  ўносiць  ва  ўстаноўленым парадку прапановы аб
удасканаленнi заканадаўства аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i
дзейнасцi,  якая  звязана  з  яе  зберажэннем  або  мае  адносiны да
аб`ектаў спадчыны;
     5.16. выдае  юрыдычным  асобам  i  грамадзянам  неабходныя  для
прадстаўлення ў iншыя iнстанцыi даведкi i пасведчаннi аб iх удзеле ў
рабоце па зберажэнню гiсторыка-культурнай спадчыны;
     5.17. прымае  ўдзел  у  дзейнасцi  па эканамiчнаму забеспячэнню
мерапрыемстваў    у    галiне    ўлiку,    аховы,       забеспячэння
рэстаўрацыйна-аднаўленчых  мерапрыемстваў,  выкарыстання,   вяртання
аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
     5.18. размяркоўвае    цэнтралiзаваныя  капiтальныя   ўкладаннi,
сродкi  капiтальнага  рамонту  i  ў  якасцi  кантрольных  паказчыкаў
даводзiць    iх    аб`ёмы  адпаведным  структурным   падраздзяленням
аблвыканкомаў   i  Мiнскага  гарвыканкома,  мясцовых  выканаўчых   i
распарадчых  органаў,  якiя  дзейнiчаюць  у  галiне  ўлiку,   аховы,
забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстання,
вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
     5.19. забяспечвае  мэтавае i найбольш рацыянальнае выкарыстанне
бюджэтных  асiгнаванняў  пры  ажыццяўленнi  мерапрыемстваў  у галiне
ўлiку, аховы, забеспячэння рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў,
выкарыстання, вяртання аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
     5.20. праводзiць праверку стану каштоўнасцей незалежна ад таго,
у чыёй уласнасцi або карыстаннi яны знаходзяцца;
     5.21. ажыццяўляе  каардынацыю  i кiруе дзейнасцю iнспектараў па
ахове    гiсторыка-культурнай    спадчыны   мясцовых  выканаўчых   i
распарадчых органаў;
     5.22. прадстаўляе ў статыстычныя органы справаздачныя даныя;
     5.23. садзейнiчае  рабоце  Фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
па  падтрымцы  культуры  i  мастацтва  ў  рэалiзацыi  праграм аховы,
зберажэння,  аднаўлення  i  вяртання  гiсторыка-культурнай  спадчыны
народа Беларусi;
     5.24. у  адпаведнасцi з зацверджанымi праграмамi i нарматыўнымi
дакументамi      аказвае    матэрыяльную    дапамогу       ўласнiкам
гiсторыка-культурных  каштоўнасцей  у распрацоўцы навукова-праектнай
дакументацыi,  правядзеннi  ахоўных, кансервацыйных i рэстаўрацыйных
мерапрыемстваў,  забяспечвае  мэтавае  выкарыстанне  сродкаў,   якiя
выдзяляюцца на ажыццяўленне гэтых вiдаў дзейнасцi;
     5.25. стварае     навукова-даследчыя    i       спецыялiзаваныя
навукова-рэстаўрацыйныя  арганiзацыi,  забяспечвае належныя ўмовы iх
дзейнасцi;
     5.26. выконвае  iншыя  функцыi,  прадугледжаныя  заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
     6. Камiтэт мае права:
     6.1. у    межах  сваёй  кампетэнцыi  ажыццяўляць  кантроль   за
дзейнасцю  мiнiстэрстваў,  iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага
кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, юрыдычных асоб
i  грамадзян, каардынаваць гэту дзейнасць, запытваць у iх дакументы,
матэрыялы  i iнфармацыю, неабходную для вырашэння задач, ускладзеных
на  Камiтэт  у  адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам  i дадзеным
Палажэннем;
     6.2. у  межах  сваёй  кампетэнцыi  даваць  прамыя  ўказаннi   i
даручэннi  iнспектарам  па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, якiя
дзейнiчаюць  у  структуры мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў,
кантраляваць  ход  iх  выканання,  прымаць удзел у вызначэннi мер па
заахвочванню названых службовых асоб i накладанню на iх спагнанняў;
     6.3. самастойна  вырашаць  у  дзяржаўных  планава-эканамiчных i
фiнансавых  органах  пытаннi па абгрунтаванню i атрыманню дзяржаўных
iнвестыцый    на    правядзенне  мерапрыемстваў  па  ўлiку,   ахове,
забеспячэнню рэстаўрацыйна-аднаўленчых мерапрыемстваў, выкарыстанню,
вяртанню аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
     6.4. кантраляваць  выкарыстанне выдзеленых з бюджэту сродкаў на
выкананне  работ  i  правядзенне мерапрыемстваў, скiраваных на ўлiк,
ахову,    забеспячэнне   рэстаўрацыйна-аднаўленчых   мерапрыемстваў,
выкарыстанне, вяртанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
     6.5. выдаваць  iнфармацыйныя  матэрыялы,  навукова-метадычную i
спецыяльную  лiтаратуру,  распрацоўваць  i  ўносiць  ва ўстаноўленым
парадку  праекты  нарматыўных  прававых  актаў,  якiя  рэгламентуюць
дзейнасць        у     галiне    ўлiку,    аховы,       забеспячэння
рэстаўрацыйна-аднаўленчых  мерапрыемстваў,  выкарыстання,   вяртання
аб`ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
     6.6. арганiзоўваць    распрацоўку,   ва  ўстаноўленым   парадку
ўзгадненне i зацвярджэнне каштарысных нормаў i расцэнак на выкананне
навукова-праектных i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ;
     6.7. па  ўзгадненню  з  Мiнiстэрствам  фiнансаў   устанаўлiваць
памеры    абавязковых    плацяжоў,  якiя  павiнны  пералiчвацца   на
пазабюджэтны рахунак Камiтэта за выдачу рэгламентацыйна-дазваляльных
дакументаў,    што    маюць    дачыненне   да   гiсторыка-культурных
каштоўнасцей,    сертыфiкатаў    на   права  правядзення  работ   на
каштоўнасцях,  iнфармацыi  банка  звестак  аб   гiсторыка-культурнай
спадчыне  Рэспублiкi Беларусь, а таксама вызначаць расходы, звязаныя
з    разглядам    праектна-каштарыснай   дакументацыi  па   пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны;
     6.8. ствараць  для  выканання  работ,  звязаных  з   вырашэннем
галоўных  задач  Камiтэта, арганiзацыi, часовыя навукова-метадычныя,
творчыя    i  iншыя  калектывы,  прыцягваць  да  работы   адпаведных
спецыялiстаў,  выкарыстоўваць  для  гэтага,  а  таксама для развiцця
матэрыяльнай    базы  Камiтэта,  падпарадкаваных  яму   арганiзацый,
ажыццяўлення  замежных  кантактаў сродкi, якiя паступаюць на рахунак
Фонда  Прэзiдэнта  Рэспублiкi  Беларусь  па  падтрымцы  культуры   i
мастацтва  на  вырашэнне  комплексу  пытанняў,  звязаных  з   аховай
гiсторыка-культурнай    спадчыны,    i  таксама  асiгнаваннi,   якiя
назапашваюцца на пазабюджэтным рахунку Камiтэта;
     6.9. мець  свайго  прадстаўнiка  ў  складзе  Камiсii Рэспублiкi
Беларусь па справах ЮНЕСКА.
     7. Нарматыўныя  прававыя  акты  па  пытаннях, якiя ўваходзяць у
кампетэнцыю Камiтэта, выдаюцца ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам
культуры.
     8. Камiтэт  узначальвае  старшыня,  якi назначаецца на пасаду i
вызваляецца  ад  пасады  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым заканадаўствам.
Старшыня Камiтэта з`яўляецца членам калегii Мiнiстэрства культуры.
     Старшыня    мае  намеснiкаў,  якiя  назначаюцца  на  пасаду   i
вызваляюцца  ад  пасады  Саветам  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь па
прадстаўленню Мiнiстра культуры.
     9. Старшыня Камiтэта:
     9.1. падпарадкоўваецца непасрэдна Мiнiстру культуры;
     9.2. праводзiць  у  жыццё рашэннi калегii Мiнiстэрства культуры
загадамi па Камiтэту ў частцы, якая датычыцца Камiтэта;
     9.3. нясе  персанальную  адказнасць за выкананне ўскладзеных на
Камiтэт функцый i задач, кiруе яго дзейнасцю;
     9.4. размяркоўвае  абавязкi  памiж  намеснiкамi,   устанаўлiвае
ступень    адказнасцi    намеснiкаў    i    кiраўнiкоў   структурных
падраздзяленняў    цэнтральнага  апарату  Камiтэта  за   кiраўнiцтва
асобнымi напрамкамi яго дзейнасцi;
     9.5. па    ўзгадненню   з  Мiнiстэрствам  культуры   зацвярджае
структуру   i  штатны  расклад  Камiтэта  ў  межах,  вызначаных   ва
ўстаноўленым  парадку,  колькасць  работнiкаў i суму расходаў на яго
ўтрыманне;
     9.6. без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Камiтэта, прадстаўляе яго
iнтарэсы,  ва ўстаноўленым парадку распараджаецца маёмасцю Камiтэта,
адкрывае  рахункi  ў  банках, заключае дагаворы, прымае на работу, у
тым  лiку  на  кантрактнай  аснове  i  звальняе  з работы работнiкаў
цэнтральнага  апарату  Камiтэта  i  кiраўнiкоў  падпарадкаваных  яму
арганiзацый;
     9.7. у  межах сваёй кампетэнцыi i ў адпаведнасцi з устаноўленым
парадкам выдае загады i дае ўказаннi на падставе i з мэтай выканання
дзеючага заканадаўства, арганiзоўвае i правярае iх выкананне.
     10. Пры Камiтэце ствараюцца:
     Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях
гiсторыка-культурнай спадчыны (далей - Рада);
     Беларуская  рэспублiканская мiжведамасная камiсiя па рэстытуцыi
культурных каштоўнасцей (далей - Мiжведамасная камiсiя).
     Рада i Мiжведамасная камiсiя ўтвараюцца ў складзе прадстаўнiкоў
зацiкаўленых    мiнiстэрстваў,    iншых    рэспублiканскiх   органаў
дзяржаўнага    кiравання,    арганiзацый,   спецыялiстаў  у   галiне
даследаванняў, аховы, рэстаўрацыi i кансервацыi гiсторыка-культурных
каштоўнасцей.
     Колькасны  i персанальны склад Рады i Мiжведамаснай камiсii, iх
статуты  зацвярджаюцца  Саветам  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  па
прадстаўленню Мiнiстэрства культуры.
     11. Цэнтральны  апарат  Камiтэта  ўтрымлiваецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.
     12. Камiтэт  з`яўляецца  юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм найменнем. 




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России