ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 жнiўня 2001 г. № 1220
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
працоўны калектыў Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства
"Белаазёрскi энергамеханiчны завод" за дасягненне высокiх паказчыкаў
у вытворчасцi энергетычнага i энергазберагаючага абсталявання i ў
сувязi з 30-годдзем з дня ўтварэння гэтага прадпрыемства;
Марушку Мiкалая Яўгеньевiча, кацельшчыка кацельна-механiчнага
цэха Рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Белаазёрскi
энергамеханiчны завод, Плотнiкава Мацвея Фёдаравiча, начальнiка
трансфарматарнага цэха i Чыбука Анатолiя Iванавiча, галоўнага
iнжынера дадзенага прадпрыемства, за шматгадовую добрасумленную
працу, вялiкi асабiсты ўклад у асваенне вырабаў новых вiдаў
прадукцыi i садзейнiчанне эфектыўнай вытворчасцi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|