ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 студзеня 2000 г. N 37
АБ ДАЛУЧЭННI ДА РАШЭННЯ "АБ АДЗIНЫМ БЮДЖЭЦЕ ОРГАНАЎ
САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ, ЯКIЯ ФIНАНСУЮЦЦА
ЗА КОШТ БЮДЖЭТНЫХ СРОДКАЎ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ
САДРУЖНАСЦI, НА 2000 ГОД"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi рэспублiканскiмi
органамi дзяржаўнага кiравання, аб далучэннi да рашэння "Аб адзiным
бюджэце органаў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, якiя фiнансуюцца за
кошт бюджэтных сродкаў дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi, на 2000
год", прынятага на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў 8 кастрычнiка 1999 г. у г.Ялце.
Рашэнне "Аб адзiным бюджэце органаў Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў, якiя фiнансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў дзяржаў -
удзельнiц Садружнасцi, на 2000 год" прымяняецца ў адносiнах да
Рэспублiкi Беларусь за выключэннем пункта 1, зыходзячы з таго, што
рэспублiка прыме ўдзел у фiнансаваннi органаў Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў у 2000 годзе ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў
рэспублiканскiм бюджэце на 2000 год, i пункта 3, маючы на ўвазе, што
iндэксацыя расходаў на заработную плату павiнна ажыццяўляцца ў межах
сродкаў, прадугледжаных нацыянальнымi бюджэтамi на забеспячэнне
органаў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.
Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць дэпазiтарыю адпаведнае
паведамленне аб рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|