ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


 ПАЛАЖЭННЕ АБ ЦЭНТРЫ (ДОМЕ) РАМЁСТВАЎ

 Зацверджана: Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь  А.У.Сасноўскi
 18.01.2000

                         1. Агульная частка

     Цэнтр  (Дом)  рамёстваў  (далей  -  Цэнтр рамёстваў) з`яўляецца
дзяржаўнай  культурна-асветнай  установай, дзейнасць якой накiравана
на  захаванне,  зберажэнне  i  прапаганду  лепшых здабыткаў народных
рамёстваў.
     Цэнтр рамёстваў           выконвае          культурна-асветныя,
навучальна-вытворчыя,     кансультацыйна-метадычныя,     камерцыйныя
функцыi.
     Цэнтр   рамёстваў   утвараецца  рашэннем  абласнога  (раённага,
гарадскога)  выканаўчага  камiтэта  па прапановах адпаведных органаў
кiравання  культурай,  грамадскiх  арганiзацый  i  творчых  саюзаў i
падпарадкоўваецца выканаўчаму камiтэту.
     У сваёй   дзейнасцi   Цэнтр    рамёстваў    кiруецца    дзеючым
заканадаўствам  Рэспублiкi Беларусь,  агульнымi прынцыпамi дзейнасцi
культурна-асветных  устаноў,   сваiм   статутам,   распрацаваным   у
адпаведнасцi з гэтым Палажэннем.
     Цэнтр    рамёстваў   ажыццяўляе   сваю   дзейнасць   у   цесным
узаемадзеяннi  з  дзяржаўнымi  i грамадскiмi арганiзацыямi, творчымi
саюзамi,    навучальнымi   ўстановамi   i   iншымi   дзяржаўнымi   i
недзяржаўнымi  структурамi,  якiя  садзейнiчаюць  развiццю народнага
мастацтва, мастацкiх рамёстваў i промыслаў.
     Кантроль  за  дзейнасцю  Цэнтра  рамёстваў, аказанне дапамогi ў
арганiзацыi    работы,    паляпшэннi    матэрыяльна-тэхнiчнай   базы
ажыццяўляюць выканаўчыя i распарадчыя органы.

                          2. Мэты i задачы

     Цэнтр рамёстваў ставiць сваiмi асноўнымi мэтамi:
     падтрымку   i  стварэнне  ўмоў  для  натуральнага  iснавання  i
аднаўлення     нацыянальных     рамеснiцкiх     традыцый     у    iх
нацыянальна-самабытных   формах,   пошук   i   раскрыццё  ўнiкальных
талентаў;
     выхаванне  нацыянальна  свядомага грамадзянiна на аснове лепшых
традыцый народнай мастацкай творчасцi;
     далучэнне  да  традыцыйнага  народнага  мастацтва шырокiх колаў
насельнiцтва i асаблiва моладзi;
     квалiфiкаванае  збiранне,  надзейнае  захаванне, класiфiкацыю i
сiстэматызацыю традыцыйных рамёстваў;
     адраджэнне   традыцыйных   унiкальных  тэхналогiй,  вытворчасць
вырабаў  паводле  старадаўнiх  мясцовых  узораў  i распрацоўку новых
тэхналогiй;
     захаванне    ўнiкальнага   асяроддзя   натуральнага   iснавання
рамёстваў;
     прапаганду   i   распаўсюджванне   лепшых   узораў   беларускiх
рамёстваў.
     Для рэалiзацыi гэтых мэтаў Цэнтр рамёстваў:
     праводзiць даследчую працу па выяўленню мясцовых i рэгiянальных
асаблiвасцяў  традыцыйных  рамёстваў, супрацоўнiчае з навучальнымi i
навуковымi  ўстановамi,  асобнымi спецыялiстамi ў галiне традыцыйнай
мастацкай культуры,   прымае   ўдзел   у  навукова-даследчай  рабоце
мясцовых метадычных службаў;
     наладжвае    экспедыцыi,   канферэнцыi,   праводзiць   збор   i
музеефiкацыю найбольш каштоўных мастацкiх рамёстваў;
     праводзiць   аналiз   сучаснага   стану   i  працэсаў  развiцця
традыцыйных мастацкiх рамёстваў рэгiёна;
     стварае  i  забяспечвае  працу творчых майстэрань па ўсiх вiдах
рамёстваў    (ганчарства,    кавальства,    ткацтва,    разьбярства,
саломапляценне,   вышыўка,   выцiнанка   i   iншыя  вiды  рамёстваў,
распаўсюджаныя ў рэгiёне);
     наладжвае  працу  навукова-даследчых  лабараторый па адраджэнню
старажытных саматужных тэхналогiй;
     арганiзуе семiнары, платныя курсы i гурткi на базе майстэрань i
непасрэдна ў майстроў па месцы iх пражывання;
     надае  асаблiвую ўвагу ўсталяванню трывалых сувязяў з мясцовымi
майстрамi народнай творчасцi, аказвае iм арганiзацыйную i метадычную
дапамогу, садзейнiчае ў пытаннях набыцця матэрыялаў i прылад працы i
атрымання  на  льготных  умовах  зямельных  участкаў для будаўнiцтва
творчых майстэрань i вырошчвання сыравiны;
     арганiзуе  выставы,  выставы-продажы,  кiрмашы, аўкцыёны, святы
народнага мастацтва i асобных яго вiдаў;
     садзейнiчае  майстрам  у  атрыманнi  заказаў  на пэўныя вырабы,
продажы твораў майстроў праз гандлёвыя прадпрыемствы i прадпрыемствы
кааператыўнага гандлю, крамы, салоны, кiёскi;
     набывае  вырабы  майстроў  для  выстаў,  экспазiцый  музейных i
навуковых фондаў;
     арганiзуе экскурсii i сустрэчы з майстрамi;
     распрацоўвае   турыстычныя   маршруты,  прысвечаныя  знакамiтым
землякам, асветнiкам, майстрам;
     супрацоўнiчае    з    прэсай,   радыё,   тэлебачаннем,   iншымi
электроннымi сродкамi масавай iнфармацыi;
     ажыццяўляе   выдавецкую   дзейнасць   па   праблемах  народнага
мастацтва;
     спрыяе  выпуску  вучэбных, навуковых, рэгiянальных i папулярных
выданняў, iнфармацыйных бюлетэняў, календароў, афiш, буклетаў;
     вядзе супрацоўнiцтва з замежнымi i мiжнароднымi арганiзацыямi i
аб`яднаннямi.

                     3. Правы Цэнтра рамёстваў

     Цэнтр рамёстваў мае права:
     самастойнасцi   ў  ажыццяўленнi  сваёй  творчай  i  гаспадарчай
дзейнасцi,   сацыяльнага   развiцця  калектыву  ў  межах  творчых  i
гаспадарчых рэсурсаў i задач, прадугледжаных статутам;
     дзеля   ажыццяўлення  сваiх  задач  самастойна  планаваць  сваю
дзейнасць   i   фармiраваць   творча-вытворчую   праграму  згодна  з
дагаворамi i заяўкамi ад арганiзацый культуры i iншых арганiзацый;
     адкрываць  рахункi  ў  банках для захоўвання грашовых сродкаў i
ажыццяўлення ўсiх разлiковых, крэдытных i iншых аперацый;
     ствараць    фiлiялы,   прадстаўнiцтвы   i   iншыя   адасобленыя
падраздзяленнi  з  правам адкрыцця адпаведных рахункаў i зацвярджаць
палажэннi аб iх;
     заключаць дагаворы з дзяржаўнымi i iншымi арганiзацыямi;
     займацца    прадпрымальнiцкай    дзейнасцю,    не   забароненай
заканадаўствам, для выканання сваiх мэтаў i задач;
     займацца рэкламна-выдавецкай i iнфармацыйнай дзейнасцю.

                    4. Абавязкi Цэнтра рамёстваў

     Цэнтр рамёстваў абавязаны:
     ажыццяўляць дзейнасць у адпаведнасцi са статутам;
     своечасова  прадстаўляць  справаздачы, баланс i iншыя матэрыялы
заснавальнiку, дзяржаўным службам кантролю i статыстыкi;
     штогод  арганiзоўваць  справаздачныя  выставы  з прадстаўленнем
усiх напрамкаў дзейнасцi;
     забяспечваць  выкананне  дагаворных,  крэдытных,  разлiковых  i
падатковых абавязацельстваў.

                   5. Кiраванне Цэнтрам рамёстваў

     Кiраванне  Цэнтрам рамёстваў ажыццяўляецца на аснове спалучэння
адмiнiстрацыйнага кiравання i самакiравання.
     Цэнтр рамёстваў узначальвае дырэктар, якi назначаецца на пасаду
i   звальняецца   з  пасады  загадам  адпаведнага  органа  кiравання
культурай па ўзгадненнi з мясцовым выканаўчым камiтэтам.
     Дырэктар:
     забяспечвае   выкананне   ўсiх   задач,  ускладзеных  на  Цэнтр
рамёстваў;
     арганiзуе  работу  Цэнтра  рамёстваў  на аснове перспектыўных i
бягучых   планаў   з   прыцягненнем   актыва  творчай  iнтэлiгенцыi,
краязнаўцаў, вядучых майстроў, прадстаўнiкоў грамадскiх арганiзацый;
     прымае   на   работу   спецыялiстаў   i  тэхнiчных  работнiкаў,
распрацоўвае i зацвярджае штатны расклад у межах фонду аплаты працы,
вызначае   памеры   прэмiй   i   надбавак.  Штаты  Цэнтра  рамёстваў
зацвярджаюцца   ў   адпаведнасцi   з   дзеючымi   тыпавымi   штатамi
культурна-асветных устаноў;
     зацвярджае  службовыя  iнструкцыi  для  ўсiх штатных работнiкаў
Цэнтра   рамёстваў,   накiроўвае  i  кантралюе  iх  выкананне,  нясе
адказнасць  за  выкарыстанне  фiнансавых  сродкаў,  ахову  маёмасцi,
адказвае  за  выкананне правiлаў тэхнiкi бяспекi i пажарнай бяспекi,
набывае   матэрыяльныя  каштоўнасцi,  адказвае  за  iх  захаванне  i
правiльнасць эксплуатацыi;
     прадстаўляе  Цэнтр  рамёстваў  у  iншых  арганiзацыях, заключае
дагаворы,  дае  даручэннi, адкрывае разлiковы i iншыя рахункi, выдае
загады.
     Пры   Цэнтры   рамёстваў   могуць   iснаваць   творча-вытворчыя
падраздзяленнi  i  грамадскiя  аб`яднаннi  (цэхi, майстэрнi, гурткi,
выставачная  зала,  салон па продажу мастацкiх вырабаў, iнфармацыйны
цэнтр,  навукова-даследчая  лабараторыя,  бiблiятэка,  кiна-, фота-,
фона-, вiдэаархiў i iншыя падраздзяленнi, якiя адпавядаюць статутным
мэтам i задачам).
     Пры  Цэнтры  рамёстваў у парадку, вызначаным дырэктарам Цэнтра,
могуць  стварацца  каардынацыйны  савет,  мастацкi  савет, ацэначная
(закупачная) камiсiя.
     У  мастацкi  савет  уваходзяць мастацтвазнаўцы, лепшыя майстры,
iншыя  кампетэнтныя асобы. Мастацкi савет вызначае творчыя накiрункi
дзейнасцi,  праводзiць  мастацкую ацэнку твораў, выстаў, садзейнiчае
павышэнню мастацкага ўзроўню творчасцi майстроў.
     Каардынацыйны   савет   аб`ядноўвае   прадстаўнiкоў  грамадскiх
арганiзацый,  дзяржаўных  устаноў,  камерцыйных  структур, прыватных
асоб  i  iншых  спецыялiстаў,  зацiкаўленых у адраджэннi традыцыйных
рамёстваў.
     Ацэначная (закупачная) камiсiя пры Цэнтрах рамёстваў утвараецца
для ацэнкi мастацкай i матэрыяльнай вартасцi вырабаў.

                 6. Планаванне i матэрыяльная база

     Усе свае планы Цэнтр рамёстваў распрацоўвае самастойна з улiкам
усiх   напрамкаў   дзейнасцi   -   творчай,   даследчай,   музейнай,
навучальнай, культурна-асветнай, творча-гаспадарчай.
     Справаздача  перад  вышэйстаячымi  органамi культуры робiцца па
форме   адпаведнай   статыстычнай   справаздачы  адзiн  раз  у  год.
Справаздача   прадстаўляецца   ў   адпаведнасцi   з   патрабаваннямi
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь.
     Матэрыяльная  база  Цэнтра  рамёстваў  складаецца  з  будынкаў,
памяшканняў,  абсталявання,  транспарту,  грашовых  сродкаў  i iншай
маёмасцi.
     Узаемаадносiны  з  землеўладальнiкамi будуюцца ў адпаведнасцi з
дзеючым     заканадаўствам,     агульнымi    прынцыпамi    дзейнасцi
культурна-асветных устаноў.

                 7. Фiнансава-гаспадарчая дзейнасць

     Фiнансы  Цэнтра  рамёстваў складаюцца з бюджэтных асiгнаванняў,
уласных i спонсарскiх сродкаў i iншых паступленняў.
     Дадатковымi крынiцамi фiнансавання Цэнтра рамёстваў з`яўляюцца:
     уклады заснавальнiкаў;
     сродкi ад   рэалiзацыi   вырабаў   уласнай    вытворчасцi    на
выставах-продажах, аўкцыёнах, кiрмашах;
     сродкi,  атрыманыя  ад  арганiзацыi  выставачнай, экскурсiйнай,
лекцыйнай работы;
     сродкi,  атрыманыя  ад  выканання  заказаў  устаноў i прыватных
асоб;
     адлiчэннi  дзяржаўных, грамадскiх арганiзацый, прадпрыемстваў i
добраахвотныя ўзносы грамадзян.
     Цэнтр  рамёстваў  можа  атрымлiваць  ва ўстаноўленым парадку ад
банкаў    i   iншых   фiнансавых   устаноў   рэспублiкi   доўга-   i
кароткатэрмiновыя крэдыты.
     Усе  сродкi, якiя паступаюць з крынiц фiнансавання, залiчваюцца
на рахунак Цэнтра.
     Фармiраванне   фондаў,   фiнансавыя   аперацыi  i  кантроль  за
фiнансава-гаспадарчай дзейнасцю здзяйсняюцца ва ўстаноўленым парадку
ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi дакументамi.
     Бухгалтарскi    ўлiк    i    фiнансавыя   аперацыi   праводзiць
цэнтралiзаваная  бухгалтэрыя  аддзела  культуры выканаўчага камiтэта
альбо  бухгалтэрыя  Цэнтра  ў  адпаведнасцi  з распрацаваным гадавым
каштарысам.
     Далучэнне  Цэнтра  рамёстваў  да  асобнай групы па аплаце працы
праводзiцца  па  паказчыках,   устаноўленых  для  культурна-асветных
устаноў.
     Цэнтр  рамёстваў  карыстаецца  льготамi па адлiчэнню падаткаў у
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

                         8. Прававы статус

     Цэнтр  рамёстваў  з`яўляецца  юрыдычнай  асобай, мае самастойны
баланс,  разлiковы  i  iншыя  рахункi  ў  банках, гербавую пячатку з
поўнай назвай установы, вуглавыя штампы, фiрменныя бланкi.
     Узаемаадносiны   Цэнтра   рамёстваў   з  iншымi  дзяржаўнымi  i
недзяржаўнымi   ўстановамi,  грамадзянамi,  будуюцца  на  дагаворнай
аснове.

                       9. Спыненне дзейнасцi

     Спыненне  дзейнасцi  Цэнтра  рамёстваў  ажыццяўляецца  ў  форме
рэарганiзацыi    цi    лiквiдацыi    ў   адпаведнасцi   з   iснуючым
заканадаўствам.
     Пры  рэарганiзацыi  Цэнтра  правы  i  абавязкi  пераходзяць  да
правапераемнiка.
     У   выпадку  рэарганiзацыi  цi  лiквiдацыi  Цэнтра  звальняемым
работнiкам гарантуецца  абарона iх правоў i iнтарэсаў у адпаведнасцi
з дзеючым заканадаўствам.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России