ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 студзеня 2000 г. N 72
АБ ДАЛУЧЭННI ДА ПРАТАКОЛА АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ У АДЗIНУЮ
ТАВАРНУЮ НАМЕНКЛАТУРУ ЗНЕШНЕЭКАНАМIЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦI ДЗЯРЖАЎ
- УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i Мiнiстэрствам замежных спраў, аб далучэннi
да Пратакола аб унясеннi змяненняў у адзiную Таварную наменклатуру
знешнеэканамiчнай дзейнасцi дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў, прынятага 8 кастрычнiка 1999 г. у г.Ялце.
Вызначыць Дзяржаўны мытны камiтэт органам, адказным за
рэалiзацыю названага Пратакола.
Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць дэпазiтарыю адпаведнае
паведамленне аб рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
<<< Главная
страница | < Назад
|