ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


    ПАСТАНОВА ДЗЯРЖАЎНАГА КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ДРУКУ
            I МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      9 сакавiка 2000 г. N 1/4

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ВЫЗНАЧЭННI ПАМЕРУ СУБСIДЫЙ
 НА ВЫПУСК САЦЫЯЛЬНА ЗНАЧНАЙ ЛIТАРАТУРЫ ДЛЯ ДЗЯРЖАЎНЫХ
 ПАТРЭБ

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Министерства   информации  и  Министерства
         образования   от   9   августа   2002    г.    №    7/31"А"
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  -  № 8/8513 от
         30.08.2002 г.) ;
            Постановление Министерства   информации  и  Министерства
         образования от 26 июня 2003 г.  № 20/45 (зарегистрировано в
         Национальном   реестре   -   №  8/9936  от  22.08.2003  г.)
         .

     З мэтай забеспячэння  патрэб  рэспублiкi  ў  сацыяльна  значнай
лiтаратуры   для   вырашэння   агульнанацыянальных  задач  у  галiне
адукацыi,  навукi i духоўнай культуры насельнiцтва ў адпаведнасцi  з
Указам  Прэзiдэнта  Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г.  N 285 "Аб
некаторых мерах па стабiлiзацыi цэн (тарыфаў) у Рэспублiцы Беларусь"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  1999 г., N
40,  1/371) i  на  падставе  Палажэння  аб  парадку  фармiравання  i
прымянення  цэн  i  тарыфаў,  зацверджанага  пастановай Мiнiстэрства
эканомiкi  Рэспублiкi  Беларусь  ад  22  красавiка  1999  г.  N   43
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  1999 г., N
39,  8/316),  Дзяржаўны  камiтэт  Рэспублiкi  Беларусь  па  друку  i
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляюць:

     1. Зацвердзiць  Iнструкцыю  аб  вызначэннi  памеру  субсiдый на
выпуск  сацыяльна   значнай   лiтаратуры   для   дзяржаўных   патрэб
(дадаецца).

     2. Прызнаць  страцiўшымi  сiлу  Парадак вызначэння цэн i памеру
субсiдый на выпуск лiтаратуры  для  дзяржаўных  патрэб,  зацверджаны
Дзяржаўным  камiтэтам  Рэспублiкi  Беларусь па друку 6 студзеня 1999
г.,  Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь 14 студзеня 1999  г.
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,  1999 г., N
20,  8/116), змяненнi i дапаўненнi ў Парадак вызначэння цэн i памеру
субсiдый  на  выпуск лiтаратуры для дзяржаўных патрэб,  зацверджаныя
загадам  Дзяржаўнага  камiтэта  Рэспублiкi  Беларусь  па   друку   i
Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 8 лiстапада 1999 г.  N
329/667 (Национальный реестр  правовых  актов  Республики  Беларусь,
2000 г., N 4, 8/1474).

 Старшыня Дзяржаўнага                            Мiнiстр адукацыi
 камiтэта Рэспублiкi                             Рэспублiкi Беларусь
 Беларусь па друку                               В.I.СТРАЖАЎ
 М.В.ПАДГАЙНЫ

 УЗГОДНЕНА
 Намеснiк Мiнiстра фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь
 А.I.Сверж
 09.03.2000

                                    ЗАЦВЕРДЖАНА
                                    Пастанова Дзяржаўнага
                                    камiтэта Рэспублiкi Беларусь
                                    па друку i Мiнiстэрства адукацыi
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    09.03.2000 N 1/4

                             IНСТРУКЦЫЯ
     аб вызначэннi памеру субсiдый на выпуск сацыяльна значнай
                  лiтаратуры для дзяржаўных патрэб

     1.  З  мэтай забеспячэння патрэб рэспублiкi ў сацыяльна значнай
лiтаратуры   для   вырашэння   агульнанацыянальных  задач  у  галiне
адукацыi,   навукi   i  духоўнай  культуры  насельнiцтва  Дзяржаўным
камiтэтам  Рэспублiкi  Беларусь  па  друку  штогод  фармiруецца план
выпуска лiтаратуры для дзяржаўных патрэб, у якi ўваходзяць наступныя
выданнi:

     1.1. асаблiва значныя розных тэматычных накiрункаў:
     - на беларускай мове;
     -  уключаныя ў дзяржаўныя праграмы, адобраныя Саветам Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь;
     -   якiя   выпускаюцца   па  рашэнню  савета  фонду  Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва;
     - прадстаўнiчага характару (выяўленчыя i фотапрадукцыя);
     -  для  камплектавання  фондаў  публiчных бiблiятэк (па рашэнню
савета  па  фармiраванню  плана  выпуска  лiтаратуры  для дзяржаўных
патрэб);

     1.2. па тэматычнай накiраванасцi:
     -  афiцыйныя  i масава-палiтычныя, што выпускаюцца па даручэнню
вышэйстаячых кiруючых органаў;
     - вучэбныя (з грыфам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь)
i  вучэбна-метадычныя (з грыфам Навукова-метадычнага цэнтра вучэбнай
кнiгi i сродкаў навучання Мiнiстэрства адукацыi), якiя рэкамендаваны
для   навучальных   i   выхаваўчых  устаноў  рэспублiкi,  а  таксама
дапаможная лiтаратура для спецыяльных дзiцячых i навучальных устаноў
для   навучання   дзяцей  з  асаблiвасцямi  псiхiчнага  i  фiзiчнага
развiцця;
     - асаблiва значныя навуковыя i даведачныя;
     -  лiтаратурна-мастацкiя  творы  серыi "Школьная бiблiятэка", а
таксама асобныя творы беларускiх аўтараў на рускай мове.

     2.  З  мэтай падтрымкi нацыянальнага кнiгавыдання, устанаўлення
сацыяльна  даступных  цэн  для  насельнiцтва  з  дзяржаўнага бюджэту
выдзяляюцца субсiдыi на выпуск выданняў, што ўключаны ў план выпуску
лiтаратуры    для    дзяржаўных    патрэб.   Узровень   фiнансавання
ўстанаўлiваецца  ў  залежнасцi  ад  сацыяльнай значнасцi канкрэтнага
выдання.
     Субсiдыi з дзяржаўнага бюджэту выдзяляюцца:

     2.1. на   выпуск   лiтаратуры   для  забеспячэння  вучэбнага  i
выхаваўчага  працэсу  ў  агульнаадукацыйных  i  спецыяльных   школах
(падручнiкi  i  вучэбныя дапаможнiкi) *),  для камплектавання фондаў
публiчных бiблiятэк **),  а таксама кнiг серыi "Школьная бiблiятэка"
**),  у тым лiку набраных рэльефна-кропачным шрыфтам (па Брайлю) для
iнвалiдаў па зроку, - у памеры адпускной цаны выдавецтва;

     2.2. на  выпуск  афiцыйных  i  масава-палiтычных выданняў,  што
выпускаюцца па даручэнню  вышэйстаячых  кiруючых  органаў,  выданняў
прадстаўнiчага  характару,  выданняў  па  грантам з фонду Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры  i  мастацтва,  а  таксама
Беларускай энцыклапедыi ў васемнаццацi тамах **) - да  90  працэнтаў
адпускной цаны выдавецтва;

     2.3. на   выпуск   асаблiва  значнай  малатыражнай  вучэбнай  i
вучэбна-метадычнай лiтаратуры,  якая прызначана  для  камплектавання
фондаў   бiблiятэк   вышэйшых   навучальных  устаноў,  тэхнiкумаў  i
прафесiйна-тэхнiчных  вучылiшчаў,   а   таксама   вучэбна-метадычнай
лiтаратуры  для  спецыяльных  агульнаадукацыйных  школ для навучання
дзяцей з асаблiвасцямi псiхiчнага i  фiзiчнага  развiцця  з  дазволу
Мiнiстэрства   адукацыi   *)   -  да  90  працэнтаў  адпускной  цаны
выдавецтва;

     2.4.  на  выпуск  асаблiва  значных  выданняў розных тэматычных
накiрункаў  на  беларускай  мове,  у  тым  лiку кнiг серыi "Школьная
бiблiятэка" на беларускай мове, што накiроўваюцца ў кнiгагандаль для
продажу насельнiцтву   **),   -   да  75  працэнтаў  адпускной  цаны
выдавецтва;

     2.5. на выпуск вучэбнай  лiтаратуры  для  вышэйшых  навучальных
устаноў,     тэхнiкумаў     i    прафесiйна-тэхнiчных    вучылiшчаў,
вучэбна-метадычнай лiтаратуры для агульнаадукацыйных  i  спецыяльных
школ,  пазашкольных  i  дашкольных  устаноў  *)  -  да  50 працэнтаў
адпускной цаны выдавецтва;

     2.6. на выпуск кнiг  гiсторыка-дакументальных  хронiк  "Памяць"
**) - да 50 працэнтаў адпускной цаны выдавецтва.  Аплата за рассылку
выданняў прадпрыемствам i ўстановам,  якiм накiроўваюцца  бясплатныя
экземпляры  хронiк  "Памяць",  таксама ажыццяўляецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту;

     2.7. на  выпуск  асаблiва  значных   навуковых   i   даведачных
выданняў,  асобных  твораў  беларускiх  аўтараў  на  рускай мове,  а
таксама выданняў, уключаных у дзяржаўныя праграмы, адобраныя Саветам
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь **),  - да 50 працэнтаў адпускной цаны
выдавецтва.

 ____________________________
     *) Выпуск    выданняў    фiнансуецца   Мiнiстэрствам   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.

     **) Выпуск выданняў фiнансуецца Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi
Беларусь па друку.

     3. Выданне    дадатковых   тыражоў   падручнiкаў   i   вучэбных
дапаможнiкаў для агульнаадукацыйных i спецыяльных школ,  кнiг  серыi
"Школьная   бiблiятэка"   на   рускай  мове,  якiя  накiроўваюцца  ў
кнiгагандаль для продажу насельнiцтву, ажыццяўляецца за кошт уласных
сродкаў выдавецтва.

     4. Адпускная  цана  выдавецтва разлiчваецца згодна з Палажэннем
аб парадку фармiравання i прымянення  цэн  i  тарыфаў,  зацверджаным
пастановай   Мiнiстэрства   эканомiкi   Рэспублiкi  Беларусь  ад  22
красавiка  1999  г.  N  43  (Национальный  реестр   правовых   актов
Республики  Беларусь,  1999  г.,  N  39,  8/316),  i  рэнтабельнасцю
выданняў да 20 працэнтаў.

     5. Гандлёвая  надбаўка  за  камплектаванне  i  дастаўку   кнiг,
пералiчаных  у  падпункце  2.1 дадзенай Iнструкцыi,  устанаўлiваецца
кнiгагандлёвымi прадпрыемствамi ў  наступным  памеры:  12  працэнтаў
гандлёвай надбаўкi за дастаўку ў сельскай мясцовасцi; 10 працэнтаў -
за дастаўку ў горадзе; 10 працэнтаў - за дастаўку падручнiкаў i кнiг
серыi "Школьная бiблiятэка", набраных шрыфтам Брайля. 
          __________________________________________________________
         Пункт 5   -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства информации и Министерства  образования  от  26
         июня  2003  г.  №  20/45  (зарегистрировано  в Национальном
         реестре - № 8/9936 от 22.08.2003 г.)

            5. Гандлёвая надбаўка за камплектаванне i дастаўку кнiг,
         пералiчаных    у   падпункце   2.1   дадзенай   Iнструкцыi,
         устанаўлiваецца кнiгагандлёвымi прадпрыемствамi ў наступным
         памеры:  12  працэнтаў  гандлёвай  надбаўкi  за  дастаўку ў
         сельскай мясцовасцi;  11 працэнтаў - за дастаўку ў горадзе;
         10  працэнтаў  -  за  дастаўку  падручнiкаў  i  кнiг  серыi
         "Школьная бiблiятэка", набраных шрыфтам Брайля.
         ___________________________________________________________
         Пункт 5   -   с   изменениями,   внесенными  постановлением
         Министерства информации и  Министерства  образования  от  9
         августа 2002 г.  № 7/31"А" (зарегистрировано в Национальном
         реестре - № 8/8513 от 30.08.2002 г.)

            5. Гандлёвая надбаўка за камплектаванне i дастаўку кнiг,
         пералiчаных    у   падпункце   2.1   дадзенай   Iнструкцыi,
         устанаўлiваецца кнiгагандлёвымi прадпрыемствамi ў наступным
         памеры:  19  працэнтаў  гандлёвай  надбаўкi  за  дастаўку ў
         сельскай мясцовасцi;  18 працэнтаў - за дастаўку ў горадзе;
         10  працэнтаў  -  за  дастаўку  падручнiкаў  i  кнiг  серыi
         "Школьная бiблiятэка", набраных шрыфтам Брайля.
         __________________________________________________________

     6. Рэнтабельнасць палiграфiчных паслуг на кнiжныя выданнi, якiя
выпускаюцца для дзяржаўных патрэб, устанаўлiваецца да 20 працэнтаў.



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России