ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 сакавiка 2000 г. N 327
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ТАДЖЫКIСТАН
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АТЭСТАЦЫI НАВУКОВЫХ I
НАВУКОВА-ПЕДАГАГIЧНЫХ КАДРАЎ ВЫШЭЙШАЙ КВАЛIФIКАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага
камiтэта, узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам
юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Таджыкiстан аб
супрацоўнiцтве ў галiне атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных
кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага
камiтэта Дастанку Анатоля Паўлавiча на правядзенне ўказаных
перагавораў.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Таджыкiстан аб супрацоўнiцтве ў галiне атэстацыi
навуковых i навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi
(прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Выконваючы абавязкi
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН