ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 сакавiка 2000 г. N 339
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI Л.А.КАНДРАТАВАЙ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА
ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРАЛЕЎСТВА ТАЙЛАНД АБ
ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI
ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА
ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць намеснiка Старшынi Дзяржаўнага падатковага
камiтэта Кандратаву Ларысу Аляксандраўну на правядзенне перагавораў
па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Каралеўства Тайланд аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць i даручыць ёй фармiраванне беларускай дэлегацыi.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу частку першую пункта 2 пастановы
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 мая 1997 г. N 505 "Аб
заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Каралеўства Тайланд аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на
даходы i маёмасць".
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН