ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 сакавiка 2000 г. N 351
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КАРЭЙСКАЙ
НАРОДНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ
КУЛЬТУРЫ, АДУКАЦЫI, НАВУКI, АХОВЫ ЗДАРОЎЯ, СПОРТУ I
СРОДКАЎ МАСАВАЙ IНФАРМАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Карэйскай Народна-Дэмакратычнай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, адукацыi, навукi,
аховы здароўя, спорту i сродкаў масавай iнфармацыi.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкi аб
супрацоўнiцтве ў галiне культуры, адукацыi, навукi, аховы здароўя,
спорту i сродкаў масавай iнфармацыi (прыкладаецца) *) у якасцi
асновы для правядзення перагавораў.
Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Сасноўскага Аляксандра
Уладзiмiравiча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага
Пагаднення, дазволiўшы ўнесцi ў праект Пагаднення пры неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|