ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 сакавiка 2000 г. N 412
АБ УЗНАГАРОДЖАННI ПРАЦОЎНАГА КАЛЕКТЫВУ АДКРЫТАГА
АКЦЫЯНЕРНАГА ТАВАРЫСТВА "ГАСЦIНIЦА "ПЛАНЕТА" ГАНАРОВАЙ
ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За стабiльную працу ў рыначных умовах, дасягненне значных
працоўных паказчыкаў, забеспячэнне высокай якасцi паслуг па прыёму i
абслугоўванню замежных грамадзян, грамадзян Рэспублiкi Беларусь i ў
сувязi з 20-годдзем з дня заснавання адкрытага акцыянернага
таварыства "Гасцiнiца "Планета" ўзнагародзiць працоўны калектыў
гэтага таварыства Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН