ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 сакавiка 2000 г. N 415
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ УМОВАХ ТРАНЗIТУ ГРУЗАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ З ВЫКАРЫСТАННЕМ ПОРТАЎ I IНШАЙ
ТРАНСПАРТНАЙ IНФРАСТРУКТУРЫ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Лiтоўскай Рэспублiкi аб умовах транзiту грузаў Рэспублiкi Беларусь з
выкарыстаннем портаў i iншай транспартнай iнфраструктуры Лiтоўскай
Рэспублiкi (прыкладаецца) *).
____________________________
*) Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра транспарту i камунiкацый Лукашова
Аляксандра Васiльевiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь указанага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН