ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 красавiка 2000 г. N 448
АБ НАДАННI ПАЎНАМОЦТВАЎ НАМЕСНIКУ ПРЭМ`ЕР-МIНIСТРА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ БАТУРУ Б.В. НА ПАДПIСАННЕ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
ТАДЖЫКIСТАН АБ НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I
ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI ТАДЖЫКIСТАН АБ МIЖНАРОДНЫХ АЎТАМАБIЛЬНЫХ
ПАСАЖЫРСКIХ I ГРУЗАВЫХ ЗНОСIНАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць Намеснiка Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Батуру Барыса Васiльевiча на падпiсанне Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Таджыкiстан аб
навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве i Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Таджыкiстан аб мiжнародных
аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых зносiнах.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
частку трэцюю пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
25 чэрвеня 1999 г. N 980 "Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Таджыкiстан аб
навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве" (Нацыянальны рэестр прававых
актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., N 51, 5/1154) у частцы
падпiсання Пагаднення;
частку другую пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
19 жнiўня 1999 г. N 1297 "Аб заключэннi Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Таджыкiстан аб мiжнародных
аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых зносiнах" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 65, 5/1483) у частцы
падпiсання Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|