ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 красавiка 2000 г. N 471
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ НАРОДНЫМ МАЙСТРЫ
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб народным
мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
3ацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб народным майстры.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
07.04.2000 N 471
ПАЛАЖЭННЕ
аб народным майстры
1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца зацiкаўленасць дзяржавы ў
падтрымцы творчых асоб - носьбiтаў этнiчных традыцый, якiя
з`яўляюцца пераемнiкамi i прадаўжальнiкамi традыцый i мастацкага
здабытку беларускай традыцыйнай культуры, захоўваюць i перадаюць
наступнаму пакаленню тэхналогii i мастацкiя асаблiвасцi народных
рамёстваў, а таксама ствараюць новыя мастацкiя каштоўнасцi, што
ўзбагачаюць сучасную нацыянальную культуру Беларусi.
2. Творчая асоба, якой нададзены статус "Народны майстар",
набывае пэўную грамадска-культурную значнасць, што дазваляе больш
паспяхова i плённа ажыццяўляць творчую дзейнасць, мастацкую
вытворчасць вырабаў народных промыслаў, перадаваць сваё майстэрства
маладому пакаленню.
Статус "Народны майстар" можа надавацца асобе, якая:
займаецца творчасцю ў галiне народнага дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва i ручнога мастацкага рамяства, набыла майстэрства
традыцыйным спосабам праз пераемнасць цi ў працэсе самастойнай
творчай працы;
у сваiм мастацтве i рамястве абапiраецца на традыцыi (мясцовыя,
рэгiянальныя, нацыянальныя), творча iх развiвае, праяўляе здольнасцi
да iндывiдуальнай iнтэрпрэтацыi.
3. Дадзенае Палажэнне распаўсюджваецца на катэгорыi народных
майстроў, якiя:
3.1. займаюцца традыцыйным рамяством, прадаўжаюць i развiваюць
яго традыцыi праз выкананне ўзораў традыцыйных вырабаў;
3.2. ствараюць мастацкiя каштоўнасцi, што з`яўляюцца працягам
народных традыцый, вынiкам мастацкага мыслення, уласцiвага
традыцыйнай народнай культуры, адлюстраваннем беларускай
нацыянальнай ментальнасцi;
3.3. прымаюць удзел у выстаўках народнай творчасцi,
святах-конкурсах, фестывалях i iншых культурна-масавых
мерапрыемствах.
4. Творчая дзейнасць народных майстроў ажыццяўляецца ў
наступных вiдах народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i
рамяства:
разьба па дрэве;
роспiс па дрэве, тканiне, шкле;
саломапляценне;
пляценне i вырабы з раслiнных матэрыялаў мясцовага паходжання
(лаза, чарот, карэннi, бяроста, дранка, лыка i г.д.);
аплiкацыя i iнкрустацыя саломкай;
ткацтва на ручных i ткацкiх станках;
ткацтва, пляценне, вiццё паясоў;
вышыўка ручная;
карункапляценне i вязанне карункаў;
ганчарства;
выраб глiнянай цацкi;
кавальства;
бондарства;
выцiнанка;
выраб народных строяў у мясцовых i рэгiянальных традыцыях з
захаваннем традыцыйных тэхналогiй ткацтва, вышыўкi;
выраб сувенiрных этнаграфiчных лялек у народных строях;
ручное мастацкае вязанне ў беларускiх народных традыцыях;
мастацкая апрацоўка скуры;
выраб уручную мастацкай мэблi з дрэва;
iтарсiя па дрэве;
нiзанне бiсеру;
пiсанкарства (выраб велiкодных яек-пiсанак);
пернiкарства i выраб абраднага печыва (вясельныя караваi i
г.д.) i iнш.
5. Да катэгорыi народных майстроў могуць быць аднесены народныя
творцы, якiя займаюцца творчасцю выяўленчага характару пераважна ў
разьбе i жывапiсе цi ў iншых вiдах нетрадыцыйнай народнай пластыкi,
дзе яны выказваюцца самабытным чынам, незалежна ад узораў
прафесiйнага мастацтва, i iх творы па вобразна-стылiстычных
параметрах могуць быць аднесены да катэгорыi мастацтва, якое прынята
называць "прымiтыўным", "наiўным", "iнсiтным".
6. Рашэнне аб наданнi статуса "Народны майстар" прымаецца
калегiяльна экспертнай камiсiяй, створанай пры Мiнiстэрстве культуры
загадам Мiнiстра.
Парадак работы экспертнай камiсii ажыццяўляецца ў адпаведнасцi
з Палажэннем аб экспертнай камiсii, зацверджаным Мiнiстрам культуры.
7. Для народных майстроў, якiя пастаянна займаюцца творчай
дзейнасцю, удзельнiчаюць у выстаўках, з`яўляюцца членамi творчых
саюзаў, статус "Народны майстар" надаецца на падставе хадайнiцтва:
грамадскага аб`яднання "Беларускi саюз майстроў народнай
творчасцi";
грамадскага аб`яднання "Беларускi саюз мастакоў";
Беларускага дзяржаўнага канцэрна народных мастацкiх промыслаў;
упраўленняў культуры аблвыканкомаў i Мiнскага гарвыканкома.
Майстар звяртаецца ў гэтыя арганiзацыi з асабiстай заявай аб
наданнi яму статуса "Народны майстар" i прадстаўляе свае творы (цi
iх фотаздымкi, слайды, вiдэаматэрыялы).
8. Упраўленнi культуры аблвыканкомаў i Мiнскага гарвыканкома па
заключэнню экспертных камiсiй (саветаў), створаных пры
навукова-метадычных цэнтрах народнай творчасцi, разглядаюць
пададзеныя заявы ад народных майстроў, накiроўваць адпаведныя
хадайнiцтвы аб наданнi iм статуса "Народны майстар" i рыхтуюць усе
неабходныя для гэтага дакументы.
9. У вынiку прыняцця экспертнай камiсiяй рашэння аб наданнi
статуса "Народны майстар" народным майстрам выдаецца пасведчанне,
узор якога зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.
10. Пасведчанне аб статусе "Народны майстар" з`яўляецца
дакументам, якi прад`яўляецца яго ўладальнiкам у адпаведныя органы
ўлады для пацвярджэння свайго асобага творчага статуса, права на
заняцце творчай дзейнасцю, навучання iншых свайму рамяству,
атрымання пэўных iльгот, а таксама ў iншыя ўстановы i арганiзацыi,
куды звяртаецца народны майстар з мэтай больш паспяховага
ажыццяўлення сваёй дзейнасцi.
11. Правы i льготы народнага майстра вызначаюцца Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб народным мастацтве, народных промыслах
(рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь".
<<< Главная
страница | < Назад
|