ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 красавiка 2000 г. N 523
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ШЭРАГУ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ЗА
КОШТ РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФОНДУ ПАДТРЫМКI ВЫТВОРЦАЎ
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ПРАДУКЦЫI, ХАРЧАВАННЯ I АГРАРНАЙ НАВУКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Выдзелiць у 2000 годзе са сродкаў рэспублiканскага фонду
падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi, прадугледжаных пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 17 сакавiка 2000 г. N 349 на расходы "Iншыя
субсiдыi на неадкладныя патрэбы":
Вiцебскай эксперыментальнай гаспадарцы Сенненскага раёна - 20
млн.рублёў на набыццё кармоў, запасных частак, гаруча-змазачных
матэрыялаў i мiнеральных угнаенняў;
калгасу iмя Калiнiна Светлагорскага раёна - 10 млн.рублёў на
набыццё гаруча-змазачных матэрыялаў i мiнеральных угнаенняў;
калектыўна-долеваму сельскагаспадарчаму прадпрыемству "Новы
свет" Капыльскага раёна - 3 млн.рублёў на заканчэнне будаўнiцтва
кароўнiка i набыццё абсталявання;
саўгасу-камбiнату "Светлы" Чэрыкаўскага раёна - 20 млн.рублёў
на набыццё збожжа на кармавыя мэты i камбiкармоў;
дзяржаўнаму прадпрыемству Маладзечанскай птушкафабрыцы
Маладзечанскага раёна - 5 млн.рублёў на набыццё кармоў i
гаруча-змазачных матэрыялаў.
2. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,
выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|