ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 красавiка 2000 г. N 579
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ДАГАВОРА АБ ЗАБЕСПЯЧЭННI ПАЛЁТАЎ АВIЯЦЫI
ЎЗБРОЕНЫХ СIЛ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ
ДЗЯРЖАЎ АЭРАНАВIГАЦЫЙНАЙ IНФАРМАЦЫЯЙ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаЎляе:
Зацвердзiць Дагавор аб забеспячэннi палётаў авiяцыi ўзброеных
сiл дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў
аэранавiгацыйнай iнфармацыяй, падпiсаны Урадам Рэспублiкi Беларусь ў
г.Маскве 25 студзеня 2000 г. з наступнай агаворкай: "За выключэннем
артыкула 8 Дагавора".
Вызначыць Мiнiстэрства абароны органам, якi каардынуе выкананне
названага Дагавора.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць дэпазiтарыю
паведамленне аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных
працэдур, неабходных для ўступлення Дагавора ў сiлу.
Першы намеснiк
Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ