ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
4 мая 2000 г. N 623
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI КIПР АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў
ГАЛIНЕ ДРУКУ I IНФАРМАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Кiпр аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i
iнфармацыi, падпiсанае ў г.Нiкасiя 28 лютага 2000 г.
2. Вызначыць Дзяржаўны камiтэт па друку органам, якi каардынуе
выкананне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Кiпр аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i iнфармацыi.
3. Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне
аб выкананнi беларускiм бокам унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Кiпр аб супрацоўнiцтве ў галiне друку i
iнфармацыi.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН