ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 мая 2000 г. N 651
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ
ДАПАМОЗЕ ПА ПЫТАННЯХ ВЫКАНАННЯ ПАДАТКОВАГА ЗАКАНАДАЎСТВА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага падатковага камiтэта, узгодненую
з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Арменiя аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе па пытаннях
выканання падатковага заканадаўства (прыкладаецца) *).
____________________________
*) Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага падатковага камiтэта Сумара
Канстанцiна Андрэевiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь гэтага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН