ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 мая 2000 г. N 687
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў
ФАРМIРАВАННI IНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ I СIСТЭМ, РЭАЛIЗАЦЫI
МIЖДЗЯРЖАЎНЫХ ПРАГРАМ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI
НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ У СФЕРЫ IНФАРМАТЫЗАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне аб супрацоўнiцтве ў фармiраваннi
iнфармацыйных рэсурсаў i сiстэм, рэалiзацыi мiждзяржаўных праграм
дзяржаў - удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў у сферы
iнфарматызацыi, падпiсанае ў г.Маскве 24 снежня 1999 г.
Вызначыць Дзяржаўны камiтэт па навуцы i тэхналогiях органам,
якi каардынуе выкананне названага Пагаднення.
Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць дэпазiтарыю паведамленне
аб выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур,
неабходных для ўступлення ў сiлу ўказанага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|