ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 мая 2000 г. N 713
АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.У.БАГДАНОВIЧА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За шматгадовую плённую навуковую дзейнасць у галiне планавання
i прагназiравання сацыяльна-эканамiчнага развiцця рэспублiкi,
абласцей i горада Мiнска, распрацоўку дзяржаўных праграм, актыўны
ўдзел у грамадскiм жыццi ўзнагародзiць першага намеснiка дырэктара
Навукова-даследчага эканамiчнага iнстытута Мiнiстэрства эканомiкi
Багдановiча Анатоля Уладзiмiравiча Ганаровай граматай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН