ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 мая 2000 г. N 720
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ШЭРАГУ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Выдзелiць у 2000 годзе за кошт сродкаў рэспублiканскага
фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на
неадкладныя патрэбы", саўгасу "Шапялевiчы" Круглянскага раёна,
саўгасу "Савiчскi" Баранавiцкага раёна, калгасу "Антонаўскi"
Чавускага раёна, дзяржаўнаму прадпрыемству "Вопытна-племянная
гаспадарка "Будагова" Смалявiцкага раёна па 3 млн.рублёў кожнаму,
калгасу "Чырвоны прамень" Ушацкага раёна 5 млн.рублёў i
аграгандлёвай фiрме "Белая Русь" Лепельскага раёна 15 млн.рублёў для
набыцця гаруча-змазачных матэрыялаў, мiнеральных угнаенняў, сродкаў
аховы раслiн i iншых матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў.
2. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,
прадугледжаных у пункце 1 дадзенай пастановы.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|