ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
23 мая 2000 г. N 731
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ
СТВАРЭННI УНIФIКАВАНАГА ПАДАТКОВАГА ЗАКАНАДАЎСТВА I
ПРАВЯДЗЕННI АДЗIНАЙ ПАДАТКОВАЙ ПАЛIТЫКI САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства фiнансаў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам замежных спраў i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб
стварэннi унiфiкаванага падатковага заканадаўства i правядзеннi
адзiнай падатковай палiтыкi Саюзнай дзяржавы (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць Мiнiстра фiнансаў Корбута Мiкалая Пятровiча на
правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення.
Дазволiць уносiць у праект Пагаднення ў выпадку неабходнасцi
змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
_____________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|