ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 мая 2000 г. N 749
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI К.А.СУМАРУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА ПАДПIСАННЕ
ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI АРМЕНIЯ АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА
ПАДАТКААБКЛАДАННЯ I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ
ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I МАЁМАСЦЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага падатковага камiтэта
Сумара Канстанцiна Андрэевiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Арменiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў на даходы i маёмасць.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу частку другую пастановы Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiстапада 1999 г. N 1800 "Аб
падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Арменiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i
папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў на даходы i маёмасць"
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., N
91, 5/2072).
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН