ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 чэрвеня 2000 г. N 860
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ПАЗЫКI РЭСПУБЛIКАНСКАМУ АБ`ЯДНАННЮ
"БЕЛПТУШКАПРАМ"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе Рэспублiканскаму аб`яднанню
"Белптушкапрам" для прадпрыемстваў, якiя ўваходзяць у яго склад, са
сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi,
прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы",
пазыку ў суме 500 млн.рублёў на будаўнiцтва, рэканструкцыю,
тэхнiчнае пераўзбраенне, капiтальны рамонт памяшканняў для ўтрымання
птушкi i набыццё тэхналагiчнага абсталявання са зваротам пазычаных
сродкаў да 1 студзеня 2002 г. i выплатай 10 працэнтаў гадавых.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Рэспублiканскаму
аб`яднанню "Белптушкапрам" заключыць дагавор з Мiнiстэрствам
фiнансаў аб умовах i парадку звароту названай пазыкi i забяспечыць
кантроль за яе мэтавым выкарыстаннем.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|