ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 чэрвеня 2000 г. N 882
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ СТВАРЭННI УНIФIКАВАНАГА
ПАДАТКОВАГА ЗАКАНАДАЎСТВА I ПРАВЯДЗЕННI АДЗIНАЙ ПАДАТКОВАЙ
ПАЛIТЫКI САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства фiнансаў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам замежных спраў i iншымi
зацiкаўленымi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб стварэннi унiфiкаванага
падатковага заканадаўства i правядзеннi адзiнай падатковай палiтыкi
Саюзнай дзяржавы (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць Мiнiстра фiнансаў Корбута Мiкалая Пятровiча на
падпiсанне ўказанага Пагаднення.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Першы намеснiк
Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ