ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 чэрвеня 2000 г. N 891
АБ ПАДПIСАННI РАШЭННЯ САВЕТА КIРАЎНIКОЎ УРАДАЎ САДРУЖНАСЦI
НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ "АБ ЗАВЯРШЭННI ВЫДАННЯ КНIГ ПАМЯЦI,
ЗБОРНIКА "КАВАЛЕРЫ ОРДЭНА СЛАВЫ ТРОХ СТУПЕНЯЎ", ВЫДАННI
КНIГI "ГЕРОI САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ ПРАЦЫ ВАЕННЫХ ГАДОЎ
(1941-1945 гг.)"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Дзяржаўнага камiтэта па друку,
узгодненай з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, аб падпiсаннi Рашэння
Савета кiраўнiкоў урадаў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў "Аб
завяршэннi выданнi Кнiг Памяцi, зборнiка "Кавалеры ордэна Славы трох
ступеняў", выданнi кнiгi "Героi Сацыялiстычнай Працы ваенных гадоў
(1941-1945 гг.)" з наступнымi агаворкамi:
1. Выданне гiсторыка-дакументальных Кнiг Памяцi па кожнаму
раёну Рэспублiкi Беларусь завяршыць да 2005 года.
2. Фiнансаванне выдання зборнiка "Кавалеры ордэна Славы трох
ступеняў" i кнiгi "Героi Сацыялiстычнай Працы ваенных гадоў
(1941-1945 гг.)" бюджэтам Рэспублiкi Беларусь на 2000 год не
прадугледжана.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|