ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 лiпеня 2000 г. № 1046
АБ ВЫДАЧЫ ПАЗЫКI АДКРЫТАМУ АКЦЫЯНЕРНАМУ ТАВАРЫСТВУ
"КАЛIНКАВIЧЫХЛЕБАПРАДУКТ"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдаць у 2000 годзе адкрытаму акцыянернаму таварыству
"Калiнкавiчыхлебапрадукт" са сродкаў рэспублiканскага фонду
падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на
неадкладныя патрэбы", пазыку ў суме 100 млн.рублёў на папаўненне
ўласных абаротных сродкаў са зваротам пазычаных сродкаў да 1
студзеня 2001 г. i выплатай 10 працэнтаў гадавых.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, адкрытаму
акцыянернаму таварыству "Калiнкавiчыхлебапрадукт" заключыць дагавор
з Мiнiстэрствам фiнансаў аб умовах i парадку звароту названай пазыкi
i забяспечыць кантроль за яе мэтавым выкарыстаннем.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|