ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 лiпеня 2000 г. № 1081
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ
МIНIСТЭРСТВАМ УНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
МIНIСТЭРСТВАМ ГРАМАДСКАЙ БЯСПЕКI САЦЫЯЛIСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКI
В`ЕТНАМ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства ўнутраных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
падпiсаннi Пагаднення аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам
унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам грамадскай
бяспекi Сацыялiстычнай Рэспублiкi В`етнам.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН