ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
2 жнiўня 2000 г. № 1189
АБ ЗАКЛЮЧЭННI ШЛЯХАМ АБМЕНУ НОТАМI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА АБ ЧАСОВЫМ
ПРЫПЫНЕННI РУХУ НА АЎТАДАРОЖНЫМ ПУНКЦЕ ПРОПУСКУ "БРУЗГI -
КУЗНIЦА БЕЛАСТОЦКАЯ" НА БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ
ГРАНIЦЫ
У сувязi з прапановай Урада Рэспублiкi Польшча i ў адпаведнасцi
з палажэннямi артыкула 6 Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Польшча па пытаннях пагранiчных пераходаў ад 24
красавiка 1992 г. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў, Дзяржаўным мытным
камiтэтам, Камiтэтам па аўтамабiльных дарогах пры Мiнiстэрстве
транспарту i камунiкацый i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб заключэннi
шляхам абмену нотамi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным
пункце пропуску "Брузгi - Кузнiца Беластоцкая" на беларуска-польскай
дзяржаўнай гранiцы з 1 жнiўня да 15 лiстапада 2000 г.
Зацвердзiць ноту Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi
Беларусь Пасольству Рэспублiкi Польшча ў Рэспублiцы Беларусь аб
заключэннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Польшча аб часовым прыпыненнi руху на аўтадарожным пункце
пропуску "Брузгi - Кузнiца Беластоцкая" на беларуска-польскай
дзяржаўнай гранiцы (прыкладаецца) *).
Мiнiстэрству замежных спраў ажыццявiць неабходныя працэдуры па
заключэнню названага Пагаднення шляхам абмену нотамi.
Дзяржаўнаму камiтэту пагранiчных войскаў, Дзяржаўнаму мытнаму
камiтэту, Мiнiстэрству транспарту i камунiкацый, Мiнiстэрству
замежных спраў, Гродзенскаму аблвыканкаму прыняць неабходныя меры па
пераразмеркаванню патоку асоб, транспартных сродкаў i тавараў праз
Дзяржаўную гранiцу Рэспублiкi Беларусь.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
<<< Главная
страница | < Назад
|