ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     10 жнiўня 2000 г. № 1235

 АБ ВЫДАЧЫ КРЭДЫТАЎ ДЛЯ ФIНАНСАВАННЯ ЗАКУПАК
 СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ПРАДУКЦЫI ЎРАДЖАЮ 2000 ГОДА ДЛЯ
 РЭСПУБЛIКАНСКIХ ДЗЯРЖАЎНЫХ ПАТРЭБ


        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от  2
         ноября  2000 г. N  1680 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2000 г., N 107, 5/4448) 


     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

     1.  Прасiць Нацыянальны  банк  i  iншыя банкi,  упаўнаважаныя ў
адпаведнасцi з  пастановай Кабiнета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь i
Нацыянальнага банка  Рэспублiкi Беларусь ад 2  кастрычнiка 1996 г. №
647/9 абслугоўваць  дзяржаўныя праграмы, выдаць  у жнiўнi-лiстападзе
2000 г.  на тэрмiн да  1 жнiўня  2001  г. крэдыты ў  агульнай суме 5
млрд.рублёў   (пад   працэнты   ў   памеры   паловы  базавай  стаўкi
рэфiнансавання  Нацыянальнага  банка)   юрыдычным  асобам  згодна  з
дадаткам для правядзення разлiкаў з калгасамi, саўгасамi, сялянскiмi
(фермерскiмi)      гаспадаркамi,      iншымi     сельскагаспадарчымi
арганiзацыямi, якiя  заключылi з гэтымi  юрыдычнымi асобамi дагаворы
на пастаўку збожжа для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб. 
          __________________________________________________________
         Часть   первая  пункта   1  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров от 2 ноября 2000 г. N 1680

            1. Прасiць Нацыянальны банк i iншыя банкi, упаўнаважаныя
         ў адпаведнасцi  з пастановай  Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
         Беларусь  i Нацыянальнага  банка Рэспублiкi  Беларусь ад  2
         кастрычнiка  1996   г.  №  647/9   абслугоўваць  дзяржаўныя
         праграмы, выдаць у жнiўнi-вераснi 2000  года на тэрмiн да 1
         жнiўня 2001  г. крэдыты ў агульнай  суме 5 млрд.рублёў (пад
         працэнты  ў  памеры  паловы  базавай  стаўкi рэфiнансавання
         Нацыянальнага банка) юрыдычным асобам згодна з дадаткам для
         правядзення  разлiкаў  з  калгасамi,  саўгасамi, сялянскiмi
         (фермерскiмi)   гаспадаркамi,   iншымi  сельскагаспадарчымi
         арганiзацыямi, якiя  заключылi з гэтымi  юрыдычнымi асобамi
         дагаворы на пастаўку  збожжа для рэспублiканскiх дзяржаўных
         патрэб.
         __________________________________________________________

     Мiнiстэрству  фiнансаў  i  Мiнiстэрству  сельскай  гаспадаркi i
харчавання  забяспечыць  кампенсацыю  страт  банкаў  (палова базавай
стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка) у сувязi з выдачай iмi  ў
адпаведнасцi  з  дадзенай  пастановай  iльготных  крэдытаў  за  кошт
сродкаў     рэспублiканскага     фонду      падтрымкi      вытворцаў
сельскагаспадарчай   прадукцыi,   харчавання   i   аграрнай  навукi,
прадугледжаных  на   кампенсаванне   страт   банкам   па   льготнаму
крэдытаванню вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання.

     2. Прадаставiць   урадавыя  гарантыi  банкам  у  адносiнах   да
пагашэння  крэдытаў  (уключаючы працэнты па iх), якiя выдаюцца iмi ў
адпаведнасцi   з  пунктам  1  гэтай  пастановы.  Урадавыя   гарантыi
з`яўляюцца матэрыяльным забеспячэннем дадзеных крэдытаў.
     Мiнiстэрству фiнансаў аформiць ва ўстаноўленым парадку ўказаныя
ўрадавыя гарантыi.
     Устанавiць, што ў выпадку незвароту юрыдычнымi асобамi ўказаных
крэдытаў  у  тэрмiн, прадугледжаны ў дадзенай пастанове, i ўтварэння
па  iх  пратэрмiнаванай запазычанасцi адпаведныя плацяжы выконваюцца
Мiнiстэрствам  фiнансаў  за  кошт  сродкаў  рэспублiканскага   фонду
падтрымкi  вытворцаў  сельскагаспадарчай  прадукцыi,  харчавання   i
аграрнай навукi.

     3. У    мэтах   забеспячэння  своечасовага  звароту   крэдытаў,
выдадзеных  у  адпаведнасцi  з  гэтай  пастановай,  устанавiць,  што
пазычальнiкi  ў  перыяд да поўнага выканання абавязкаў перад банкамi
па пагашэнню ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) адлiчваюць
па ўзгадненню з  банкамi  да  40  працэнтаў  выручкi  ад  рэалiзацьi
прадукцыi   (работ   i   паслуг)  на  iх  субрахункi  для  далейшага
накiравання гэтых сродкаў на  пагашэнне  запазычанасцi  па  названых
крэдытах  i  працэнтаў  па  iх.  У выпадку наяўнасцi ў пазычальнiкаў
запазычанасцi па  бягучых  плацяжах  у  бюджэт,  дзяржаўныя  мэтавыя
бюджэтныя  i пазабюджэтныя фонды,  уключаючы Фонд сацыяльнай абароны
насельнiцтва, устаноўлены вышэй парадак не прымяняецца.

     4. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi  i  харчавання  забяспечыць
кантроль  за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,  прадугледжаных дадзенай
пастановай.

 Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН

                                       Дадатак
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       10.08.2000 № 1235

                              ПЕРАЛiК
   юрыдычных асоб, якiм выдаюцца крэдыты для правядзення разлiкаў
    з сельскагаспадарчымi арганiзацыямi, якiя заключылi з гэтымi
           юрыдычнымi асобамi дагаворы на пастаўку збожжа
               для рэспублiканскiх дзяржаўных патрэб

     Адкрытае акцыянернае   таварыства   "Аранчыцкае   хлебапрыёмнае
прадпрыемства"
     Адкрытае акцыянернае таварыства "Горацкi элеватар"
     Адкрытае  акцыянернае  таварыства  "Iвацэвiцкае   хлебапрыёмнае
прадпрыемства"
     Адкрытае   акцыянернае  таварыства  "Кобрынскае   хлебапрыёмнае
прадпрыемства"
     Адкрытае   акцыянернае  таварыства  "Пастаўскае   хлебапрыёмнае
прадпрыемства"
     Адкрытае акцыянернае таварыства "Пцiцкi камбiкормавы завод"
     Адкрытае  акцыянернае  таварыства  "Рагачоўскае   хлебапрыёмнае
прадпрыемства"
     Адкрытае   акцыянернае  таварыства  "Столiнскае   хлебапрыёмнае
прадпрыемства"
     Адкрытае акцыянернае таварыства "Талачынскi элеватар"
     Буда-Кашалёўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства
     Гарадзейскае  хлебапрыёмнае  прадпрыемства  -  фiлiял адкрытага
акцыянернага таварыства "Мiнскаблхлебапрадукт"
     Гарадоцкае хлебапрыёмнае прадпрыемства
     Жыткавiцкая хлебная база
     Лёзненская хлебная база № 95
     Стаўбцоўскае  хлебапрыёмнае  прадпрыемства  -  фiлiял адкрытага
акцыянернага таварыства "Мiнскаблхлебапрадукт"
     Хойнiцкi камбiкормавы завод





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России