ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       16 жнiўня 2000 г. № 36

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНЫХ ПАЛАЖЭННЯЎ АБ ГIМНАЗII,
 АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫМ ЛIЦЭI, ГIМНАЗIЧНЫХ КЛАСАХ

     З   мэтай  выканання  пастановы  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  1 жнiўня 2000 г. № 1184 "О предоставлении Министерству
образования    полномочий  на  утверждение  примерных  положений   о
гимназии,    общеобразовательном    лицее,  гимназических   классах"
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Зацвердзiць:
     
     1. Прыкладнае палажэнне аб гiмназii (дадаецца);
     
     2. Прыкладнае    палажэнне    аб    агульнаадукацыйным    лiцэi
(дадаецца);
     
     3. Прыкладнае палажэнне аб гiмназiчных класах (дадаецца).

 Выконваючы абавязкi Мiнiстра                              Г.Д.ДЫЛЯН
     
 УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА      УЗГОДНЕНА          ЗАЦВЕРДЖАНА
 Намеснiк          Намеснiк       Намеснiк           Пастанова
 Мiнiстра фiнансаў Мiнiстра працы Мiнiстра эканомiкi Мiнiстэрства
 Рэспублiкi        Рэспублiкi     Рэспублiкi         адукацыi
 Беларусь          Беларусь       Беларусь           Рэспублiкi
 А.I.Сверж         А.П.Колас      А.М.Тур            Беларусь
 10.03.2000        09.03.2000     06.03.2000         16.08.2000 № 36

                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                            аб гiмназii
     
                    Глава 1. Агульныя палажэннi
     
     1. Гiмназiя  -  навучальна-выхаваўчая ўстанова сiстэмы агульнай
сярэдняй  адукацыi,  якая  забяспечвае  атрыманне  агульнай сярэдняй
адукацыi  на  павышаным  узроўнi  з  улiкам  iнтарэсаў i схiльнасцей
вучняў,    развiццё   iх  iнтэлектуальнага  патэнцыялу,   ажыццяўляе
прафесiянальную  арыентацыю  выпускнiкоў  у  адпаведнасцi з профiлем
навучання i патрэбамi грамадства.
     
     2. Асноўная  мэта  гiмназii  -  фармiраванне ўсебакова развiтай
асобы,    здольнай    рэалiзаваць  творчы  патэнцыял  у   дынамiчных
сацыяльна-эканамiчных умовах.
     
     3. Задачамi гiмназii з`яўляюцца:
     стварэнне  спрыяльных  умоў  для  выхавання  фiзiчна  здаровай,
духоўна багатай, высокамаральнай i адукаванай асобы;
     выхаванне  ў  вучняў  грамадзянскасцi,  патрыятызму, адказнасцi
перад сабой i грамадствам;
     фармiраванне  цэласнага  навуковага  светапогляду,  экалагiчнай
культуры;
     рознабаковае   развiццё  вучняў,  iх  пазнавальных   iнтарэсаў,
творчых здольнасцей, агульнавучэбных уменняў, навыкаў самаадукацыi;
     развiццё  ўсведамлення  ў вучняў ролi ведаў як сродка пашырэння
магчымасцей  выбару вiдаў дзейнасцi, выхаванне адказнасцi за набыццё
гэтых ведаў.
     
     4. Гiмназiя ствараецца, рэарганiзуецца i лiквiдуецца ў парадку,
вызначаным дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
     
     5. Гiмназiя арганiзуецца ў складзе V (IV *))-ХI класаў.  Тэрмiн
навучання ў гiмназii - 7 (8 **)) гадоў.

 ____________________________
     *) (Лiчба) - нумар класа 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы.

     **) Маецца  на  ўвазе тэрмiн навучання ў гiмназii пры пераходзе
агульнаадукацыйнай школы на 12-гадовы тэрмiн навучання.

     6. Пры гiмназii могуць стварацца пачатковыя класы (падрыхтоўчы,
I-IV (III *)) класы).

 ____________________________
     *) (Лiчба) - нумар класа 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы.

     7. Гiмназiя  з`яўляецца  юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай
Дзяржаўнага  герба  Рэспублiкi  Беларусь, штамп са сваiм найменнем i
рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.
     
     8. На  падставе  дзеючага  заканадаўства  Рэспублiкi  Беларусь,
дадзенага  Прыкладнага  палажэння  аб  гiмназii  (далей  -  дадзенае
Палажэнне)   гiмназiя  распрацоўвае  статут  i  правiлы   ўнутранага
распарадку.
     
     9. Статут гiмназii зацвярджаецца i рэгiструецца ва ўстаноўленым
парадку.
     
     10. Гiмназiя  праходзiць  дзяржаўную атэстацыю i акрэдытацыю ва
ўстаноўленым парадку.
     
              Глава 2. Парадак прыёму i выпуску вучняў
     
     11. Прыём вучняў у гiмназiю ажыццяўляецца на конкурснай аснове.
Для  арганiзацыi  прыёму  ствараецца  прыёмная  камiсiя,  склад якой
вызначаецца саветам гiмназii i зацвярджаецца дырэктарам гiмназii.
     
     12. Да  ўдзелу  ў  конкурсе  дапускаюцца  вучнi, якiя закончылi
пачатковую    школу    або  пачатковыя  класы  базавых  i   сярэднiх
агульнаадукацыйных  школ, пачатковыя класы пры гiмназii, на падставе
заявы бацькоў, медыцынскай даведкi i табеля паспяховасцi за чацвёрты
(трэцi *)) клас.

 ____________________________
     *) (Лiчба) - нумар класа 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы.

     13. У  перыяд  з  1  па  10 чэрвеня вучнi, якiя ўдзельнiчаюць у
конкурсным  адборы,  выконваюць  пiсьмовыя  работы  па  беларускай i
рускай  мовах,  матэматыцы.  Тэксты  пiсьмовых работ распрацоўваюцца
органам    кiравання  адукацыяй,  якому  непасрэдна   падпарадкавана
гiмназiя.
     
     14. Залiчэнне ў гiмназiю афармляецца загадам дырэктара гiмназii
не  пазней  як  20  чэрвеня  на  падставе пратакола рашэння прыёмнай
камiсii.  У трохдзённы тэрмiн рашэнне аб залiчэннi вучняў у гiмназiю
даводзiцца да iх бацькоў.
     
     15. Выпускнiкi IХ класаў гiмназii могуць працягваць навучанне ў
Х  класах на агульных падставах без праходжання дадатковай атэстацыi
i конкурснага адбору.
     
     16. Пры  наяўнасцi  свабодных  месцаў  гiмназiя можа праводзiць
дадатковы прыём вучняў па конкурсу ў VI (V *))-Х класы. Змест, форма
i  тэрмiны правядзення конкурсу вызначаюцца навучальнай установай па
ўзгадненню  з  органам   кiравання   адукацыяй,   якому   непасрэдна
падпарадкавана гiмназiя.

 ____________________________
     *) (Лiчба) - нумар класа 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы.

     17. У выпадку, калi пры гiмназii функцыянуюць пачатковыя класы,
прыём   вучняў  у  падрыхтоўчыя  класы  ажыццяўляецца  на   агульных
падставах.  Першачарговае  права  залiчэння  ў  падрыхтоўчыя   класы
забяспечваецца  для  дзяцей  з  мiкрараёна  iх  пражывання,  у  якiм
функцыянуе гiмназiя.
     
     18. Прыём    вучняў  у  падрыхтоўчыя  класы  пры   недзяржаўнай
гiмназii,    а    таксама  прыём  вучняў  у  недзяржаўную   гiмназiю
ажыццяўляецца ва ўстаноўленым саветам гiмназii парадку.
     
     19. Выпускнiкам  IХ  класаў  гiмназii  выдаецца  пасведчанне аб
базавай  адукацыi,  выпускнiкам  ХI  класаў  -  атэстат  аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
     
     20. Выпускнiкам  недзяржаўнай  гiмназii  выдаюцца  дакументы аб
адукацыi ўстаноўленага ўзору.
     
     21. Выпуск  вучняў гiмназii ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным
для выпускнiкоў агульнаадукацыйных школ рэспублiкi.
     
        Глава 3. Арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу
     
     22. Арганiзацыя   навучальна-выхаваўчага  працэсу  ў   гiмназii
(уключаючы   i  пачатковыя  класы  пры  iх  наяўнасцi  ў   гiмназii)
рэгламентуецца  Прыкладным  палажэннем  аб агульнаадукацыйнай школе,
зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28
чэрвеня  1993  г.  № 203  "Аб  зацвярджэннi  прыкладных   палажэнняў
навучальна-выхаваўчых устаноў сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь",
дадзеным  Палажэннем,  а таксама нарматыўнымi прававымi актамi, якiя
рэгулююць  дзейнасць  дзяржаўных  i недзяржаўных навучальных устаноў
сiстэмы агульнай сярэдняй адукацыi.
     
     23. Навучальна-выхаваўчы   працэс  ажыццяўляецца  па   вучэбных
планах,    распрацаваных    i    зацверджаных    у  вызначаным   для
агульнаадукацыйных школ парадку.
     
     24. У  вучэбныя  планы  разам з агульнаадукацыйнымi прадметамi,
якiя вывучаюцца на базавым узроўнi, зыходзячы з жаданняў вучняў i iх
бацькоў,  магчымасцей  гiмназii,  мясцовых  асаблiвасцей,  уводзяцца
прафiлюючыя  агульнаадукацыйныя  прадметы,  факультатыўныя  заняткi,
курсы   па  выбару,  якiя  забяспечваюць  дыферэнцыяцыю   навучання,
рознабаковае развiццё вучняў.
     
     25. Змест навучання ў межах абавязковай часткi вучэбнага плана,
уключаючы  прафiлюючыя  агульнаадукацыйныя прадметы, якiя вывучаюцца
на    павышаным  або  паглыбленым  узроўнi,  вызначаецца   вучэбнымi
праграмамi,    зацверджанымi    Мiнiстэрствам  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь.
     
     26. Змест  заняткаў  па  iнтарэсах,  факультатыўных   заняткаў,
курсаў па выбару ў межах кампанента гiмназii вызначаецца праграмамi,
зацверджанымi  ў  мясцовых  органах  адукацыi на падставе заключэння
экспертных  камiсiй,  якiя ствараюцца ў вызначаным парадку абласнымi
(Мiнскiм гарадскiм) упраўленнямi адукацыi або Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     
     27. Колькасць   вучняў  у  класах  i  групах  падоўжанага   дня
дзяржаўнай гiмназii 20-25 чалавек. Напаўняльнасць падрыхтоўчых, I-IV
(III *)) класаў, груп падоўжанага дня для гэтых класаў такая ж, як у
агульнаадукацыйнай  школе.  Групы падоўжанага дня могуць стварацца ў
падрыхтоўчых, I-ХI класах.

 ____________________________
     *) (Лiчба) - нумар класа 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы.

     28. Напаўняльнасць  у  класах недзяржаўнай гiмназii, пачатковых
класах  i  групах  падоўжанага  дня  пры гiмназii ўстанаўлiваецца яе
заснавальнiкам,  але  яна  не  павiнна  перавышаць  нарматывы,  якiя
вызначаны для дзяржаўнай гiмназii.
     
     29. Арганiзацыя    вывучэння    замежнай    мовы  ў  V   класах
ажыццяўляецца  з  улiкам  узроўню  падрыхтоўкi  вучняў  у пачатковых
класах. У выпадку, калi вучнi або частка вучняў не вывучалi замежную
мову  ў пачатковых класах, дазваляецца пры наяўнасцi неабходных умоў
у  навучальнай  установе  i  жадання  бацькоў  вучняў   арганiзаваць
вывучэнне прадмета на павышаным або паглыбленым узроўнi.
     
     30. Пры    правядзеннi  заняткаў  па  iнфарматыцы,   працоўнаму
навучанню, заняткаў практычнага характару (лабараторныя i практычныя
работы,  практыкумы,  семiнарскiя  заняткi  i  iнш.)  па прафiлюючых
прадметах  у  адпаведнасцi  з  вучэбным планам клас дзелiцца на дзве
групы,  а пры арганiзацыi заняткаў па замежных мовах - на тры групы.
Пры  правядзеннi  заняткаў  па замежнай мове ў пачатковых класах пры
гiмназii  клас  дзелiцца  на  дзве  групы. Дазваляецца дзяленне Х-ХI
класаў  на дзве групы (юнакоў i дзяўчат) пры арганiзацыi заняткаў па
фiзiчнай культуры. У межах наяўнага фонду заработной платы i за кошт
дадатковых  сродкаў  савет  гiмназii  можа  ўводзiць  iншыя варыянты
дзялення класа на групы.
     
     31. З  улiкам  узросту  вучняў i спецыфiкi прадметаў у гiмназii
могуць  устанаўлiвацца  розныя  формы  правядзення  заняткаў: урокi,
лекцыi,  практычныя,  семiнарскiя,  лабараторныя  i  iншыя  заняткi.
Абавязковыя  заняткi  спалучаюцца  з  iндывiдуальнай  i  самастойнай
работай вучняў, уключаючы творчую i даследчую дзейнасць вучняў.
     
     32. Змест  выхаваўчай  работы  ў  гiмназii будуецца на гуманных
адносiнах  да  асобы  вучня  з  улiкам  яго  здольнасцей, iнтарэсаў,
здароўя.    З    гэтай  мэтай  гiмназiя  забяспечвае  розныя   формы
пазавучэбнай работы з прыцягненнем высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў
адпаведнага профiлю.
     
     33. Гiмназiя   мае  права  на  распрацоўку  i  правядзенне   ва
ўстаноўленым  парадку  эксперыментальнай  работы па апрабацыi новага
зместу  навучання  i  выхавання,  новых  педагагiчных  сiстэм,  якiя
фармiруюцца  на  прынцыпах бесперапыннасцi з iншымi вiдамi адукацыi,
сувязях з эканомiкай i культурай краiны.
     
     34. Атэстацыя,  перавод  вучняў  з  класа  ў  клас, арганiзацыя
экзаменаў,    узнагароджанне    вучняў   гiмназii  ажыццяўляюцца   ў
адпаведнасцi  з Правiламi атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў
i  выпуску  вучняў  агульнаадукацыйных  школ  Рэспублiкi   Беларусь,
зацверджанымi  загадам  Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
25  кастрычнiка  1999  г.  № 642  "Аб зацвярджэннi Правiл атэстацыi,
пераводу,  арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных
школ  Рэспублiкi  Беларусь"  (Национальный  реестр  правовых   актов
Республики Беларусь, 2000 г., № 1, 8/1442).
     
     35. За  вучнямi  гiмназii захоўваецца права пераходу ў школу па
месцы ранейшай вучобы, паступлення ў iншыя навучальныя ўстановы.
     
       Глава 4. Кадравае, фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае
                            забеспячэнне
     
     36. Вышэйшым  органам  кiравання  гiмназiяй  з`яўляецца  савет.
Непасрэднае  кiраванне  дзейнасцю  гiмназii ажыццяўляе дырэктар, якi
назначаецца  на  кантрактнай  аснове  органам кiравання адукацыяй, у
падпарадкаваннi якога знаходзiцца гiмназiя.
     Дырэктар  недзяржаўнай  гiмназii  назначаецца  на   кантрактнай
аснове заснавальнiкам недзяржаўнай гiмназii.
     
     37. Гiмназiя  мае  штатны расклад, якi зацвярджаецца дырэктарам
гiмназii    ў  межах  выдзеленага  ва  ўстаноўленым  парадку   фонду
заработной платы.
     
     38. Педагагiчны  калектыў  гiмназii  фармiруецца  на конкурснай
аснове.    Патрабаваннi   да  педагагiчных  работнiкаў   вызначаюцца
квалiфiкацыйнымi  характарыстыкамi,  зацверджанымi  ва  ўстаноўленым
парадку.    Кiраўнiцтва   гiмназii  мае  права  найму   педагагiчных
работнiкаў, якiя прайшлi конкурс, праз кантрактную форму.
     
     39. Педагагiчныя  работнiкi  маюць  права  самастойна вызначаць
формы    i    метады    навучання  i  выхавання  ў  адпаведнасцi   з
iндывiдуальнымi здольнасцямi вучняў.
     
     40. Для працы ў гiмназii могуць прыцягвацца работнiкi адукацыi,
культуры    i    вытворчасцi    на   ўмовах  пагадзiннай  аплаты   i
сумяшчальнiцтва,  акрамя  выпадкаў,  калi заканадаўствам устаноўлены
абмежаваннi працы па сумяшчальнiцтву.
     
     41. Аплата    працы    работнiкаў   гiмназii  ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     
     42. Крынiцамi   фiнансавання  гiмназii  з`яўляюцца:   бюджэтныя
сродкi,    сродкi  ад  прадпрымальнiцкай  дзейнасцi,   добраахвотныя
ахвяраваннi  i  мэтавыя ўзносы юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку
замежных, iншыя крынiцы, якiя не забаронены дзеючым заканадаўствам.
     
     43. За    стварэнне    неабходнай   вучэбна-матэрыяльнай   базы
недзяржаўнай  гiмназii,  стварэнне  спрыяльных  умоў для арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага працэсу нясе адказнасць заснавальнiк.
     
     44. Пры гiмназii можа стварацца iнтэрнат.
     
     45. Бiблiятэчны    фонд    гiмназii  камплектуецца   навуковай,
вучэбнай,    метадычнай,  даведачнай  i  мастацкай  лiтаратурай   ва
ўстаноўленым парадку.
     
     46. Гiмназiя  мае  права ва ўстаноўленым парадку ўдзельнiчаць у
мiжнародным  супрацоўнiцтве  па  праблемах  адукацыi,  устанаўлiваць
сувязi з замежнымi ўстановамi i арганiзацыямi.
     
 УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА      УЗГОДНЕНА          ЗАЦВЕРДЖАНА
 Намеснiк          Намеснiк       Намеснiк           Пастанова
 Мiнiстра фiнансаў Мiнiстра працы Мiнiстра эканомiкi Мiнiстэрства
 Рэспублiкi        Рэспублiкi     Рэспублiкi         адукацыi
 Беларусь          Беларусь       Беларусь           Рэспублiкi
 А.I.Сверж         А.П.Колас      А.М.Тур            Беларусь
 10.03.2000        09.03.2000     06.03.2000         16.08.2000 № 36

                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                    аб агульнаадукацыйным лiцэi
     
                    Глава 1. Агульныя палажэннi
     
     1. Агульнаадукацыйны  лiцэй  -  навучальна-выхаваўчая  ўстанова
сiстэмы  агульнай  сярэдняй  адукацыi,  якая  забяспечвае  атрыманне
агульнай    сярэдняй    адукацыi  на  павышаным  узроўнi  з   улiкам
здольнасцей,    iнтарэсаў  i  схiльнасцей  вучняў  у  спалучэннi   з
профiльнай  падрыхтоўкай  па  напрамках  i  спецыяльнасцях  вышэйшай
школы.
     
     2. Асноўная    мэта   агульнаадукацыйнага  лiцэя  -   стварэнне
спрыяльных    умоў   для  фармiравання  высокакультурнай  i   шырока
адукаванай  асобы,  здольнай  да  творчай  i  даследчай   дзейнасцi,
усвядомленага    выбару    навучальнай  установы  з  мэтай   працягу
навучання.
     
     3. Агульнаадукацыйны    лiцэй   ствараецца,  рэарганiзуецца   i
лiквiдуецца  ў парадку, вызначаным дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
     
     4. Агульнаадукацыйны  лiцэй арганiзуецца ў складзе Х-ХI класаў.
Тэрмiн навучання ў агульнаадукацыйным лiцэi - 2 гады.
     
     5. Агульнаадукацыйны   лiцэй  можа  мець  адзiн  або   некалькi
профiльных напрамкаў.
     
     6. На  падставе  дагавораў  з вышэйшымi навучальнымi ўстановамi
агульнаадукацыйны  лiцэй можа ажыццяўляць мэтавую падрыхтоўку вучняў
з  далейшым  iх  навучаннем  у  вышэйшых  навучальных  установах  ва
ўстаноўленым парадку.
     
     7. Агульнаадукацыйны  лiцэй  з`яўляецца  юрыдычнай  асобай, мае
пячатку  з  выявай  Дзяржаўнага  герба Рэспублiкi Беларусь, штамп са
сваiм найменнем i рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым
парадку.
     
     8. Колькасць  вучняў у агульнаадукацыйным лiцэi ўстанаўлiваецца
органам    кiравання  адукацыяй,  якому  непасрэдна   падпарадкавана
навучальная  ўстанова,  зыходзячы з умоў забеспячэння рэалiзацыi яго
задач i эфектыўнай работы.
     
     9. На  падставе  дзеючага  заканадаўства  Рэспублiкi  Беларусь,
дадзенага Прыкладнага палажэння аб агульнаадукацыйным лiцэi (далей -
дадзенае  Палажэнне)  агульнаадукацыйны  лiцэй распрацоўвае статут i
правiлы ўнутранага распарадку.
     
     10. Статут    агульнаадукацыйнага    лiцэя    зацвярджаецца   i
рэгiструецца ва ўстаноўленым парадку.
     
     11. Агульнаадукацыйны  лiцэй  праходзiць дзяржаўную атэстацыю i
акрэдытацыю ва ўстаноўленым парадку.
     
              Глава 2. Парадак прыёму i выпуску вучняў
     
     12. Прыём  вучняў  у  агульнаадукацыйны  лiцэй ажыццяўляецца на
конкурснай  аснове.  Для  арганiзацыi  прыёму  ствараецца   прыёмная
камiсiя,  склад якой вызначаецца саветам агульнаадукацыйнага лiцэя i
зацвярджаецца дырэктарам агульнаадукацыйнага лiцэя.
     
     13. Да  ўдзелу  ў  конкурсе  дапускаюцца  вучнi, якiя закончылi
базавыя    агульнаадукацыйныя    школы    або   9  класаў   сярэднiх
агульнаадукацыйных школ, гiмназiй, на падставе заявы, пасведчання аб
базавай адукацыi i медыцынскага заключэння аб стане здароўя.
     
     14. У  перыяд  з  20  па 30 чэрвеня вучнi, якiя ўдзельнiчаюць у
конкурсным  адборы,  выконваюць  пiсьмовыя  работы па беларускай або
рускай  мове  i  двух  прафiлюючых прадметах. Тэксты пiсьмовых работ
распрацоўваюцца   органам  кiравання  адукацыяй,  якому   непасрэдна
падпарадкаваны агульнаадукацыйны лiцэй.
     
     15. Залiчэнне  ў  агульнаадукацыйны  лiцэй  афармляецца загадам
дырэктара  агульнаадукацыйнага  лiцэя  не  пазней  як  10  лiпеня на
падставе пратакола рашэння прыёмнай камiсii.
     
     16. Пры наяўнасцi свабодных месцаў агульнаадукацыйны лiцэй можа
праводзiць  дадатковы  прыём  вучняў  па  конкурсу.  Змест,  форма i
тэрмiны  правядзення  конкурсу  вызначаюцца навучальнай установай па
ўзгадненню    з   органам  кiравання  адукацыяй,  якому   непасрэдна
падпарадкаваны агульнаадукацыйны лiцэй.
     
     17. Парадак прыёму вучняў у недзяржаўны агульнаадукацыйны лiцэй
вызначаецца саветам навучальнай установы.
     
     18. Выпускнiкам  агульнаадукацыйнага  лiцэя выдаецца атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
     
     19. Выпускнiкам    недзяржаўнага    агульнаадукацыйнага   лiцэя
выдаецца дакумент аб адукацыi ўстаноўленага ўзору.
     
     20. Выпуск  вучняў  агульнаадукацыйнага  лiцэя  ажыццяўляецца ў
парадку, вызначаным для выпускнiкоў агульнаадукацыйных школ.
     
        Глава 3. Арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу
     
     21. Арганiзацыя       навучальна-выхаваўчага    працэсу       ў
агульнаадукацыйным  лiцэi  рэгламентуецца  Прыкладным  палажэннем аб
агульнаадукацыйнай школе, зацверджаным загадам Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  ад  28  чэрвеня 1993 г. № 203 "Аб зацвярджэннi
прыкладных палажэнняў навучальна-выхаваўчых устаноў сiстэмы адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь",  дадзеным  Палажэннем, а таксама нарматыўнымi
прававымi актамi, якiя рэгулююць дзейнасць дзяржаўных i недзяржаўных
навучальных устаноў сiстэмы агульнай сярэдняй адукацыi.
     
     22. Навучальна-выхаваўчы   працэс  ажыццяўляецца  па   вучэбных
планах,    распрацаваных    i    зацверджаных    у  вызначаным   для
агульнаадукацыйных школ парадку.
     
     23. У  вучэбныя  планы  разам з агульнаадукацыйнымi прадметамi,
якiя вывучаюцца на базавым узроўнi, зыходзячы з жаданняў вучняў i iх
бацькоў,    магчымасцей    агульнаадукацыйнага    лiцэя,    мясцовых
асаблiвасцей,  уводзяцца  прафiлюючыя  агульнаадукацыйныя  прадметы,
курсы   па  выбару,  якiя  забяспечваюць  дыферэнцыяцыю   навучання,
рознабаковае развiццё вучняў.
     
     24. Змест навучання ў межах абавязковай часткi вучэбнага плана,
уключаючы  прафiлюючыя  агульнаадукацыйныя прадметы, якiя вывучаюцца
на    павышаным  або  паглыбленым  узроўнi,  вызначаецца   вучэбнымi
праграмамi,    зацверджанымi    Мiнiстэрствам  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь.
     
     25. Змест    курсаў    па    выбару    ў    межах    кампанента
агульнаадукацыйнага  лiцэя  вызначаецца  праграмамi, зацверджанымi ў
мясцовых органах адукацыi на падставе заключэння экспертных камiсiй,
якiя  ствараюцца  ў вызначаным парадку абласнымi (Мiнскiм гарадскiм)
упраўленнямi    адукацыi   або  Мiнiстэрствам  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь.
     
     26. Напаўняльнасць у класах агульнаадукацыйнага лiцэя - не менш
за 20 чалавек, а ў сельскай мясцовасцi - не менш за 15 чалавек.
     
     27. Напаўняльнасць  у  класах недзяржаўнага агульнаадукацыйнага
лiцэя ўстанаўлiваецца яго заснавальнiкам.
     
     28. Пры    правядзеннi  заняткаў  па  iнфарматыцы,   працоўнаму
навучанню, заняткаў практычнага характару (лабараторныя i практычныя
работы,  практыкумы,  семiнарскiя  заняткi  i  iнш.)  па прафiлюючых
прадметах  у  адпаведнасцi  з  вучэбным планам клас дзелiцца на дзве
групы,  а пры арганiзацыi заняткаў па замежных мовах - на тры групы.
Дазваляецца  дзяленне  класа  на  дзве  групы (юнакоў i дзяўчат) пры
арганiзацыi  заняткаў  па  фiзiчнай культуры. У межах наяўнага фонду
заработнай    платы    i    за    кошт   дадатковых  сродкаў   савет
агульнаадукацыйнага  лiцэя  можа  ўводзiць  iншыя  варыянты дзялення
класа на групы.
     
     29. У  лiцэi  могуць  устанаўлiвацца  розныя  формы правядзення
заняткаў:  урокi,  лекцыi,  практычныя,  семiнарскiя, лабараторныя i
iншыя  заняткi.  Абавязковыя  заняткi спалучаюцца з iндывiдуальнай i
самастойнай  работай вучняў, уключаючы творчую i даследчую дзейнасць
вучняў.
     
     30. Змест выхаваўчай работы ў агульнаадукацыйным лiцэi будуецца
з  улiкам  здольнасцей,  iнтарэсаў  i  здароўя вучняў. З гэтай мэтай
агульнаадукацыйны лiцэй забяспечвае розныя формы пазавучэбнай работы
з    прыцягненнем   высокаквалiфiкаваных  спецыялiстаў   адпаведнага
профiлю.
     
     31. Агульнаадукацыйны    лiцэй  мае  права  на  распрацоўку   i
правядзенне  ва  ўстаноўленым  парадку  эксперыментальнай  работы па
апрабацыi  новага  зместу  навучання i выхавання, новых педагагiчных
сiстэм,  якiя  фармiруюцца  на  прынцыпах  бесперапыннасцi  з iншымi
вiдамi адукацыi, сувязях з эканомiкай i культурай краiны.
     
     32. Атэстацыя,  перавод  вучняў  з  Х  у  ХI  клас, арганiзацыя
экзаменаў,    узнагароджанне    вучняў   агульнаадукацыйнага   лiцэя
ажыццяўляюцца  ў  адпаведнасцi  з  Правiламi  атэстацыi,   пераводу,
арганiзацыi  экзаменаў  i  выпуску  вучняў  агульнаадукацыйных  школ
Рэспублiкi  Беларусь,  зацверджанымi  загадам  Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 25 кастрычнiка 1999 г. № 642 "Аб зацвярджэннi
Правiл  атэстацыi,  пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў
агульнаадукацыйных  школ  Рэспублiкi  Беларусь" (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 1, 8/1442).
     
     33. За  вучнямi  лiцэя  захоўваецца  права  пераходу ў школу па
месцы ранейшай вучобы, паступлення ў iншыя навучальныя ўстановы.
     
       Глава 4. Кадравае, фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае
                            забеспячэнне
     
     34. Вышэйшым    органам  кiравання  агульнаадукацыйным   лiцэем
з`яўляецца      савет.    Непасрэднае    кiраўнiцтва       дзейнасцю
агульнаадукацыйнага  лiцэя  ажыццяўляе  дырэктар, якi назначаецца на
кантрактнай  аснове  органам  кiравання адукацыяй, у падпарадкаваннi
якога знаходзiцца агульнаадукацыйны лiцэй.
     Дырэктар недзяржаўнага агульнаадукацыйнага лiцэя назначаецца на
кантрактнай  аснове заснавальнiкам недзяржаўнага агульнаадукацыйнага
лiцэя.
     
     35. Агульнаадукацыйны    лiцэй    мае    штатны  расклад,   якi
зацвярджаецца    дырэктарам    агульнаадукацыйнага  лiцэя  ў   межах
выдзеленага ва ўстаноўленым парадку фонду заработнай платы.
     
     36. Педагагiчны  калектыў агульнаадукацыйнага лiцэя фармiруецца
на  конкурснай  аснове.  Патрабаваннi  да  педагагiчных   работнiкаў
вызначаюцца  квалiфiкацыйнымi  характарыстыкамi,  зацверджанымi   ва
ўстаноўленым  парадку.  Кiраўнiцтва  агульнаадукацыйнага  лiцэя  мае
права  найму  педагагiчных  работнiкаў,  якiя  прайшлi конкурс, праз
кантрактную форму.
     
     37. Педагагiчныя  работнiкi  маюць  права  самастойна вызначаць
формы    i    метады    навучання  i  выхавання  ў  адпаведнасцi   з
iндывiдуальнымi здольнасцямi вучняў.
     
     38. Для  працы  ў  агульнаадукацыйным  лiцэi могуць прыцягвацца
навуковыя  работнiкi,  работнiкi адукацыi, культуры i вытворчасцi на
ўмовах  пагадзiннай  аплаты i сумяшчальнiцтва, акрамя выпадкаў, калi
заканадаўствам устаноўлены абмежаваннi працы па сумяшчальнiцтву.
     
     39. Аплата    працы    работнiкаў   агульнаадукацыйнага   лiцэя
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     
     40. Крынiцамi фiнансавання з`яўляюцца: бюджэтныя сродкi, сродкi
ад  прадпрымальнiцкай дзейнасцi, добраахвотныя ахвяраваннi i мэтавыя
ўзносы  юрыдычных  i  фiзiчных  асоб,  у  тым  лiку  замежных, iншыя
крынiцы, якiя не забаронены дзеючым заканадаўствам.
     
     41. За    стварэнне    неабходнай   вучэбна-матэрыяльнай   базы
недзяржаўнага  агульнаадукацыйнага  лiцэя, стварэнне спрыяльных умоў
для  арганiзацыi  навучальна-выхаваўчага  працэсу  нясе   адказнасць
заснавальнiк.
     
     42. Пры лiцэi можа стварацца iнтэрнат.
     
     43. Бiблiятэчны  фонд  агульнаадукацыйнага  лiцэя камплектуецца
навуковай,  вучэбнай, метадычнай, даведачнай i мастацкай лiтаратурай
ва ўстаноўленым парадку.
     
     44. Агульнаадукацыйны  лiцэй  мае права ва ўстаноўленым парадку
ўдзельнiчаць  у  мiжнародным  супрацоўнiцтве  па праблемах адукацыi,
устанаўлiваць сувязi з замежнымi ўстановамi i арганiзацыямi.
     
 УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА      УЗГОДНЕНА          ЗАЦВЕРДЖАНА
 Намеснiк          Намеснiк       Намеснiк           Пастанова
 Мiнiстра фiнансаў Мiнiстра працы Мiнiстра эканомiкi Мiнiстэрства
 Рэспублiкi        Рэспублiкi     Рэспублiкi         адукацыi
 Беларусь          Беларусь       Беларусь           Рэспублiкi
 А.I.Сверж         А.П.Колас      А.М.Тур            Беларусь
 10.03.2000        09.03.2000     06.03.2000         16.08.2000 № 36

                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
                       аб гiмназiчных класах
     
                    Глава 1. Агульныя палажэннi
     
     1. Гiмназiчныя    класы   ствараюцца  з  мэтай  больш   поўнага
задавальнення  адукацыйных  запытаў  вучняў  з улiкам iх iнтарэсаў i
схiльнасцей,  стварэння  спрыяльных  умоў  для  развiцця   творчага,
iнтэлектуальнага    патэнцыялу  асобы,  прафесiянальнай   арыентацыi
выпускнiкоў   у  адпаведнасцi  з  профiлем  навучання  i   патрэбамi
грамадства.
     
     2. Гiмназiчныя  класы адкрываюцца ў сярэднiх агульнаадукацыйных
школах  сельскай  мясцовасцi,  пасёлках  гарадскога  тыпу  i гарадах
раённага    падпарадкавання,   а  таксама  ў  спецыяльных   сярэднiх
агульнаадукацыйных    школах,    школах-iнтэрнатах   для  дзяцей   з
парушэннямi  зроку,  слыху  i  апорна-рухальнага апарату, якiя маюць
высокаквалiфiкаваныя     педагагiчныя    кадры    i       неабходныя
матэрыяльна-тэхнiчныя  ўмовы,  загадам  органа  кiравання адукацыяй,
якому падпарадкавана навучальная ўстанова.
     
     3. Гiмназiчныя  класы  арганiзуюцца  ў  складзе  V  (IV  *))-ХI
класаў. Тэрмiн навучання ў гiмназiчных класах - 7 (8 **)) гадоў.

 ____________________________
     *) (Лiчба) - нумар класа 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы.

     **) Маецца  на  ўвазе тэрмiн навучання ў гiмназii пры пераходзе
агульнаадукацыйнай школы на 12-гадовы тэрмiн навучання.

     4. На  падставе  дадзенага Прыкладнага палажэння аб гiмназiчных
класах  (далей  - дадзенае Палажэнне) кожная навучальная ўстанова, у
якой  ствараюцца  гiмназiчныя  класы,  уносiць  адпаведныя  змены  i
дапаўненнi  ў  свой  статут,  якiя  зацвярджаюцца  ва   ўстаноўленым
парадку.
     
     5. Гiмназiчныя    класы   праходзяць  дзяржаўную  атэстацыю   ў
вызначаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь парадку.
     
              Глава 2. Парадак прыёму i выпуску вучняў
     
     6. Прыём вучняў у гiмназiчныя класы ажыццяўляецца на конкурснай
аснове.  Для  арганiзацыi  прыёму ствараецца прыёмная камiсiя, склад
якой вызначаецца педагагiчным саветам (саветам навучальнай установы)
i зацвярджаецца дырэктарам навучальнай установы.
     
     7. Да  ўдзелу  ў  конкурсе  дапускаюцца  вучнi,  якiя закончылi
пачатковую    школу    або  пачатковыя  класы  базавых  i   сярэднiх
агульнаадукацыйных  школ,  на  падставе  заявы  бацькоў, медыцынскай
даведкi i табеля паспяховасцi за чацвёрты (трэцi *)) клас.
     
 ____________________________
     *) (Лiчба) - нумар класа 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы.

     8. У  перыяд  з  1  па  10  чэрвеня праводзiцца конкурсны адбор
вучняў  у  гiмназiчныя класы па вынiках навучання ў пачатковай школе
(пачатковых  класах  базавых i сярэднiх агульнаадукацыйных школ) або
па вынiках пiсьмовых работ па беларускай i рускай мовах, матэматыцы.
Тэксты  пiсьмовых работ распрацоўваюцца органам кiравання адукацыяй,
якому непасрэдна падпарадкавана навучальная ўстанова.
     
     9. Рашэнне  аб  форме  правядзення  конкурснага  адбору  прымае
педагагiчны  савет  (савет)  навучальнай  установы  па  ўзгадненню з
органам    кiравання  адукацыяй,  якому  непасрэдна   падпарадкавана
навучальная ўстанова.
     
     10. Залiчэнне ў гiмназiчныя класы афармляецца загадам дырэктара
навучальнай  установы  не пазней як 20 чэрвеня на падставе пратакола
рашэння  прыёмнай  камiсii. У трохдзённы тэрмiн рашэнне аб залiчэннi
вучняў у гiмназiчныя класы даводзiцца да iх бацькоў.
     
     11. Выпускнiкi    IХ   гiмназiчных  класаў  могуць   працягваць
навучанне   ў  Х  класах  на  агульных  падставах  без   праходжання
дадатковай атэстацыi i конкурснага адбору.
     
     12. Пры   наяўнасцi  свабодных  месцаў  у  гiмназiчных   класах
навучальная  ўстанова  можа  праводзiць  дадатковы  прыём  вучняў па
конкурсу ў  VI  (V *))-Х класы.  Змест,  форма i тэрмiны правядзення
конкурсу вызначаюцца навучальнай установай па ўзгадненню  з  органам
кiравання  адукацыяй,  якому  непасрэдна  падпарадкавана навучальная
ўстанова.

 ____________________________
     *) (Лiчба) - нумар класа 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы.

     13. Прыём    вучняў   у  гiмназiчныя  класы  пры   недзяржаўнай
навучальнай  установе ажыццяўляецца ва ўстаноўленым саветам гiмназii
парадку.
     
     14. Выпускнiкам  IХ  гiмназiчных класаў выдаецца пасведчанне аб
базавай  адукацыi,  выпускнiкам  ХI  класаў  -  атэстат  аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
     
     15. Выпускнiкам  гiмназiчных  класаў  недзяржаўных  навучальных
устаноў выдаюцца дакументы аб адукацыi ўстаноўленага ўзору.
     
     16. Выпуск  вучняў  гiмназiчных класаў ажыццяўляецца ў парадку,
вызначаным для выпускнiкоў агульнаадукацыйных школ.
     
        Глава 3. Арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу
     
     17. Арганiзацыя  навучальна-выхаваўчага  працэсу  ў гiмназiчных
класах  рэгламентуецца  Прыкладным  палажэннем аб агульнаадукацыйнай
школе,    зацверджаным  загадам  Мiнiстэрства  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь  ад  28  чэрвеня  1993 г. № 203 "Аб зацвярджэннi прыкладных
палажэнняў навучальна-выхаваўчых устаноў сiстэмы адукацыi Рэспублiкi
Беларусь",  дадзеным  Палажэннем,  а  таксама нарматыўнымi прававымi
актамi,   якiя  рэгулююць  дзейнасць  навучальных  устаноў   сiстэмы
агульнай сярэдняй адукацыi.
     
     18. Навучальна-выхаваўчы   працэс  ажыццяўляецца  па   вучэбных
планах,    распрацаваных    i    зацверджаных    у  вызначаным   для
агульнаадукацыйных школ парадку.
     
     19. У  вучэбныя  планы  разам з агульнаадукацыйнымi прадметамi,
якiя вывучаюцца на базавым узроўнi, зыходзячы з жаданняў вучняў i iх
бацькоў,  магчымасцей  навучальнай  установы, мясцовых асаблiвасцей,
уводзяцца  прафiлюючыя  агульнаадукацыйныя  прадметы, факультатыўныя
заняткi,    курсы   па  выбару,  якiя  забяспечваюць   дыферэнцыяцыю
навучання, рознабаковае развiццё вучняў.
     
     20. Змест навучання ў межах абавязковай часткi вучэбнага плана,
уключаючы  прафiлюючыя  агульнаадукацыйныя прадметы, якiя вывучаюцца
на   павышаным  або  паглыбленым  узроўнях,  вызначаецца   вучэбнымi
праграмамi,    зацверджанымi    Мiнiстэрствам  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь.
     
     21. Змест  факультатыўных  заняткаў,  курсаў  па выбару ў межах
кампанента    навучальнай    установы    вызначаецца     праграмамi,
зацверджанымi  ў  мясцовых  органах  адукацыi на падставе заключэння
экспертных  камiсiй,  якiя ствараюцца ў вызначаным парадку абласнымi
ўпраўленнямi адукацыi.
     
     22. Колькасць  вучняў у гiмназiчных класах i групах падоўжанага
дня  не  павiнна  перавышаць  25 чалавек. Напаўняльнасць гiмназiчных
класаў    сельскай  школы  пры  адсутнасцi  на  дадзенай   тэрыторыi
дастатковай колькасцi вучняў вызначаецца аддзелам адукацыi сумесна з
выканаўчымi  камiтэтамi.  Групы падоўжанага дня могуць стварацца ў V
(IV *))-ХI класах.  Напаўняльнасць гiмназiчных класаў для  дзяцей  з
парушэннямi   зроку,   слыху  i  апорна-рухальнага  апарату  павiнна
адпавядаць напаўняльнасцi класа ў спецыяльнай школе, школе-iнтэрнаце
адпаведнага тыпу.

 ____________________________
     *) (Лiчба) - нумар класа 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы.
     
     23. Напаўняльнасць  гiмназiчных класаў i груп падоўжанага дня ў
недзяржаўнай навучальнай установе ўстанаўлiваецца яе заснавальнiкам,
але  яна  не  павiнна  перавышаць  нарматывы,  якiя  вызначаны   для
гiмназiчных  класаў  i  груп  падоўжанага  дня адпаведных дзяржаўных
навучальных устаноў.
     
     24. Арганiзацыя    вывучэння    замежнай    мовы  ў  V   класах
ажыццяўляецца  з  улiкам  узроўню  падрыхтоўкi  вучняў  у пачатковых
класах. У выпадку, калi вучнi або частка вучняў не вывучалi замежную
мову  ў пачатковых класах, дазваляецца пры наяўнасцi неабходных умоў
у  навучальнай  установе  i  жадання  бацькоў  вучняў   арганiзаваць
вывучэнне прадмета на павышаным або паглыбленым узроўнi.
     
     25. Пры    правядзеннi  заняткаў  па  iнфарматыцы,   працоўнаму
навучанню, заняткаў практычнага характару (лабараторныя i практычныя
работы,  практыкумы,  семiнарскiя  заняткi  i  iнш.)  па прафiлюючых
прадметах  у  адпаведнасцi  з  вучэбным планам клас дзелiцца на дзве
групы,  а пры арганiзацыi заняткаў па замежных мовах - на тры групы.
Дазваляецца  дзяленне  Х-ХI  класаў на дзве групы (юнакоў i дзяўчат)
пры  арганiзацыi  заняткаў  па  фiзiчнай  культуры. У межах наяўнага
фонду    заработнай  платы  i  за  кошт  дадатковых  сродкаў   савет
навучальнай  установы можа ўводзiць iншыя варыянты дзялення класа на
групы.
     
     26. З улiкам узросту вучняў i спецыфiкi прадметаў у гiмназiчных
класах  могуць  устанаўлiвацца  розныя вiды заняткаў: урокi, лекцыi,
практычныя,  семiнарскiя,  лабараторныя i iншыя заняткi. Абавязковыя
заняткi  спалучаюцца  з iндывiдуальнай i самастойнай работай вучняў,
уключаючы творчую i даследчую дзейнасць вучняў.
     
     27. Змест  i  сiстэма  выхаваўчай  работы  ў гiмназiчных класах
будуюцца  на  гуманных  адносiнах  да  асобы  вучня  з  улiкам   яго
здольнасцей,  iнтарэсаў, здароўя. З гэтай мэтай навучальная ўстанова
забяспечвае  розныя  формы  пазавучэбнай  работы (заняткi ў гуртках,
студыях,  секцыях,  клубах  i  iншых  самадзейных  арганiзацыях)   з
прыцягненнем высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў адпаведнага профiлю.
     
     28. Навучальная  ўстанова,  у  якой  функцыянуюць   гiмназiчныя
класы,    мае  права  ва  ўстаноўленым  парадку  на  распрацоўку   i
правядзенне  эксперыментальнай  работы  па  апрабацыi  новага зместу
навучання  i  выхавання, новых педагагiчных сiстэм, якiя фармiруюцца
на  прынцыпах  бесперапыннасцi  з  iншымi вiдамi адукацыi, сувязях з
эканомiкай i культурай.
     
     29. Атэстацыя,  перавод  вучняў  гiмназiчных  класаў  з класа ў
клас,  арганiзацыя  экзаменаў, узнагароджанне вучняў ажыццяўляюцца ў
адпаведнасцi  з Правiламi атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў
i  выпуску  вучняў  агульнаадукацыйных  школ  Рэспублiкi   Беларусь,
зацверджанымi  загадам  Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
25  кастрычнiка  1999  г.  № 642  "Аб зацвярджэннi Правiл атэстацыi,
пераводу,  арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных
школ  Рэспублiкi  Беларусь"  (Национальный  реестр  правовых   актов
Республики Беларусь, 2000 г., № 1, 8/1442).
     
     30. За  вучнямi гiмназiчных класаў захоўваецца права пераходу ў
школу  (класы)  па  месцы  ранейшай  вучобы,  паступлення  ў   iншыя
навучальныя ўстановы.
     
       Глава 4. Кадравае, фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае
                            забеспячэнне
     
     31. Кiраўнiцтва  навучальнай  установы  мае  права  ажыццяўляць
падбор  педагагiчных  работнiкаў  для  працы ў гiмназiчных класах на
конкурснай    аснове.    Патрабаваннi  да  педагагiчных   работнiкаў
вызначаюцца  квалiфiкацыйнымi  характарыстыкамi,  зацверджанымi   ва
ўстаноўленым парадку.
     
     32. Педагагiчныя  работнiкi  маюць  права  самастойна вызначаць
формы    i    метады    навучання  i  выхавання  ў  адпаведнасцi   з
iндывiдуальнымi здольнасцямi вучняў.
     
     33. Для працы ў гiмназiчных класах могуць прыцягвацца работнiкi
адукацыi,  культуры  i  вытворчасцi  на  ўмовах пагадзiннай аплаты i
сумяшчальнiцтва,  акрамя  выпадкаў,  калi заканадаўствам устаноўлены
абмежаваннi працы па сумяшчальнiцтву.
     
     34. Аплата    працы    работнiкаў   гiмназii  ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     
     35. Крынiцамi    фiнансавання  навучальнай  установы,  у   якой
функцыянуюць гiмназiчныя класы, акрамя бюджэтных сродкаў могуць быць
сродкi  ад  прадпрымальнiцкай дзейнасцi, добраахвотныя ахвяраваннi i
мэтавыя  ўзносы  юрыдычных  i  фiзiчных асоб, у тым лiку замежных, i
iншыя крынiцы, якiя не забаронены дзеючым заканадаўствам.
     
     36. Бiблiятэчны    фонд   навучальнай  установы   камплектуецца
навуковай,  вучэбнай, метадычнай, даведачнай i мастацкай лiтаратурай
ва ўстаноўленым парадку.

 




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России