ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 жнiўня 2000 г. № 1274
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ КЫРГЫЗСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ МIЖНАРОДНЫХ
АЎТАМАБIЛЬНЫХ ЗНОСIНАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Зацвердзiць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Кыргызскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах,
падпiсанае ў г.Мiнску 14 чэрвеня 1995 г.
Вызначыць Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый органам, якi
каардынуе выкананне ўказанага Пагаднення.
Даручыць Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць паведамленне аб
выкананнi Рэспублiкай Беларусь унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных
для ўступлення ў сiлу названага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН